стылі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст, які распрацоўвае новы стыль у адзенні, прычосках, дызайне мэблі, інтэр’ера памяшкання, аўтамабіля і інш. Паслугі стыліста.

|| ж. стылі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

2. Чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)