падгні́сці, ‑гніе; зак.
1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.
2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
orb
[ɔrb]
n.
1) ку́ля f., шар -а m.
2) нябе́снае це́ла (як со́нца, ме́сяц)
3) Poet. во́ка n., во́чны я́блык
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
навідаво́ку, прысл.
Разм. Так, што ўсе бачаць. У хаце пачынала ўжо змяркацца, а вайскоўцы сядзелі не надта навідавоку, дык Юрый Паўлавіч у першы момант не пазнаў Андрэя. Кулакоўскі. Дзівіўся я: Навідавоку Смяецца яблык залаты, А людзі ўсе чамусьці збоку Бяруць зялёныя плады. Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смак, -у, м.
1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.
2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.
Кіслы на с. яблык.
3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.
У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.
Ён адчуваў с. у працы.
4. Задавальненне, ахвота.
Дзіця са смакам з’ела пачастунак.
|| прым. сма́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
eyeball1 [ˈaɪbɔ:l] n.
1. anat. во́чны я́блык
♦
eyeball to eyeball infml твар у твар;
be up to one’s eyeballs in work/debt быць па ву́шы ў рабо́це/даўга́х
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
father1 [ˈfɑ:ðə] n.
1. ба́цька
2. ствара́льнік
3. pl. fathers про́дкі
♦
like father, like son ≅ я́блык ад я́блыні недалёка ко́ціцца; яко́е дрэ́ва, такі́ клін, які́ бацька, такі́ сын
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АКЕ́ЕЎ Таламуш
(н. 11.9.1935),
кіргізскі кінарэжысёр. Нар. арт. Кыргызстана (1975), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1958). З 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы Акеева аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.
т. 1, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разла́д, -ду м.
1. разла́д;
р. у пра́цы — разла́д в рабо́те;
2. раздо́р;
сяме́йны р. — семе́йный раздо́р;
◊ я́блык ~ду — я́блоко раздо́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памяра́нец
(ням. Pomeranze, ад іт. pomo = яблык + arancia = апельсін)
вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з аранжава-чырвонымі пладамі, якое вырошчваюць у субтропіках, а таксама гаркаваты духмяны плод гэтага дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)