Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

човен назоўнік | мужчынскі род

Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул.

|| прыметнік: чоўнавы.

чокацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пры піцці віна: дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.

|| закончанае трыванне: чокнуцца.

|| назоўнік: чоканне.

чокаць1 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

  • Ч. абцасікамі па асфальце.
  • Дзяцел чокаў дзюбай па дрэву.

|| назоўнік: чоканне.

чокаць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц» (спецыяльны тэрмін).

  2. Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чокчок».

|| назоўнік: чоканне.

чокнуты прыметнік | размоўнае

Прыдуркаваты; псіхічна не зусім нармальны.

чоп назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і чан.

  2. Затычка, якой затыкаюць адтуліну ў бочцы ці якой-н. іншай пасудзіне (размоўнае).

чорна прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. чорны (у 1 знач.); пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. чорнагаловы, чорнабароды.

чорнабароды прыметнік

З чорнай барадой.

  • Ч. мужчына.

чорнагаловы прыметнік

З чорнымі валасамі (пра чалавека), з чорнай галавой (пра жывёл, птушак).

чорнагаловік назоўнік | мужчынскі род

  1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

  2. Пра каго-н. з цёмнымі, чорнымі валасамі (размоўнае).

  3. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапачкай (размоўнае).