Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цеканне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Вымаўленне «ц» на месцы мяккага этымалагічнага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

цела назоўнік | ніякі род

  1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы.

    • Цвёрдае ц.
    • Газападобнае ц.
    • Геаметрычнае ц.
  2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх фізічных формах.

    • Часткі цела.
    • Мёртвае ц. (труп).
  3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.

    • Ц. ў сіняках.
  4. Асноўная частка, корпус чаго-н.

    • Ц. гарматы.
  5. іншыя значэнні:

    • (Быць) у целе (размоўнае) — быць поўным, укормленым, сытым.
    • Спасці з цела (размоўнае) — схуднець.
    • Трымаць у чорным целе каго (размоўнае) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

|| памяншальная форма: цельца.

|| прыметнік: цялесны.

  • Ц. колер (ружаваты).

целаахоўнік назоўнік | мужчынскі род

Воін, які ахоўваў жыццё якой-н. высокапастаўленай асобы, напр. манарха (устарэлае), а таксама чалавек, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго-н.

целагрэйка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і душагрэйка.

  2. Ватовая куртка, ватоўка.

целасклад назоўнік | мужчынскі род

Склад, форма цела.

  • Чалавек моцнага целаскладу.

цельная прыметнік

Цяжарная (пра карову, ласіху, аленіху і пад.).

|| назоўнік: цельнасць.

цельпукаваты прыметнік | размоўнае

Няскладны, непаваротлівы.

  • Ц. хлопец выглядаў асілкам.

|| назоўнік: цельпукаватасць.

цельца назоўнік | жаночы род

  1. гл. цела.

  2. множны лік: Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі.

    • Белыя крывяныя цельцы (лейкацыты).
    • Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты).

целяпацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Свабодна звісаючы, матляцца з боку на бок.

    • Гузік целяпаецца на адной нітачцы.
  2. Матляцца, не прылягаючы (пра адзенне).

    • Пінжак целяпаўся на худых нлячах.

целяпаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Матляць чым-н.

  • Ц. нагамі.

|| аднакратны дзеяслоў: целяпнуць.