Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

утаймавальнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па ўтаймаванню дзікіх звяроў.

|| жаночы род: утаймавальніца.

утаймавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).

    • Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.
    • Звер ўтаймаваўся.
  2. Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.

    • Боль утаймаваўся.
    • Хваляванне ўтаймавалася.

|| незакончанае трыванне: утаймоўвацца.

утаймаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Уціхамірыць, супакоіць (чалавека); падпарадкаваць волі чалавека (дзікую або непаслухмяную жывёлу).

    • У. раззлаванага чалавека.
    • У. тыгра.
  2. Зменшыць, аслабіць, прыглушыць праяўленне чаго-н.; справіцца з якімі-н. стыхійнымі з’явамі.

    • У. боль.
    • У. смагу.
    • У. пажар.

|| незакончанае трыванне: утаймоўваць.

|| назоўнік: утаймоўванне.

|| назоўнік: утаймаванне.

утамляцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і таміцца (у 1 знач.).

утаміць дзеяслоў | закончанае трыванне

Давесці да ўтомы, стаміць, змарыць.

  • У. каня.
  • У. рукі.

|| незакончанае трыванне: утамляць.

утаптаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Умяць, топчучы нагамі.

    • У. зямлю.
  2. у што. Топчучы, уціснуць.

    • У. акурак у зямлю.
    • У. у гразь каго-н. (пераноснае значэнне).
  3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (размоўнае) або прыціснуць, умяць.

    • У. усе рэчы ў чамадан.
    • У. сена.
  4. пераноснае значэнне: Многа з’есці чаго-н. (размоўнае).

    • У. гаршчок кашы.

|| незакончанае трыванне: утоптваць.

утапізм назоўнік | мужчынскі род

Нязбытныя мары, схільнасць, імкненне да ўтопій.

утапіст назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыхільнік утапічнага сацыялізму.

  2. Фантазёр, летуценнік.

|| жаночы род: утапістка.

|| прыметнік: утапісцкі.

утапічны прыметнік

  1. гл. утопія.

  2. Які з’яўляецца ўтопіяй, нязбытны.

|| назоўнік: утапічнасць.

утаргаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Набыць якую-н. суму грошай ад продажу чаго-н., выручыць.

  • У. многа грошай.

|| незакончанае трыванне: утаргоўваць.