утаймавацца,
-
Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).
- Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.
- Звер ўтаймаваўся.
-
Зменшыцца або суняцца (пра боль
і пад. ), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.- Боль утаймаваўся.
- Хваляванне ўтаймавалася.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)