утаймаваць, ✂; зак.

  1. Уціхамірыць, супакоіць (чалавека); падпарадкаваць волі чалавека (дзікую або непаслухмяную жывёлу).

    • У. раззлаванага чалавека.
    • У. тыгра.
  2. Зменшыць, аслабіць, прыглушыць праяўленне чаго-н.; справіцца з якімі-н. стыхійнымі з’явамі.

    • У. боль.
    • У. смагу.
    • У. пажар.

|| незак. утаймоўваць, ✂.

|| наз. утаймоўванне, ✂.

|| наз. утаймаванне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)