Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

снабізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Паводзіны, манеры, уласцівыя снобу.

|| прыметнік: снабісцкі.

снавалка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Снавальная машына.

снавальны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для снавання.

снаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Падрыхтоўваць пражу асновы для ткання.

    • С. пражу.
  2. Рухацца туды і сюды, у розных кірунках.

    • С. па вуліцы ўзад-уперад.

|| назоўнік: снаванне.

|| прыметнік: снавальны.

снайпер назоўнік | мужчынскі род

Майстар меткай стральбы.

|| прыметнік: снайперскі.

  • С. агонь (трапны, дакладны).

снарад назоўнік | мужчынскі род

  1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат, а таксама лятальны апарат з баявым зарадам.

    • У лесе разарваўся с.
  2. Прыбор, інструмент, машына.

    • С. для свідравання.
    • Гімнастычныя снарады (прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў).

|| прыметнік: снарадны.

снасць назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Прыборы, інструменты, прастасаванні для якога-н. занятку.

    • Рыбалоўная с.
  2. звычайна Канат, вяроўка, якія служаць для кіравання парусамі і пад.

снатворны прыметнік

Які выклікае сон (у 1 знач.).

  • С. сродак.
  • Прыняць снатворнае (наз).
  • Снатворнае апавяданне (пераноснае значэнне: вельмі сумнае; размоўнае).

снег назоўнік | мужчынскі род

Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.

  • Выпаў першы с.
  • Вечныя снягі (на вяршынях высокіх гор).
  • Патрэбен, як леташні с. (зусім не патрэбен; размоўнае неадабральнае).
  • Як с. на галаву (раптоўна, нечакана; размоўнае).

|| памяншальная форма: сняжок.

|| прыметнік: снегавы і снежны.

  • Снегавая хатка (зробленая з снегу).
  • Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва).
  • Снежныя заносы.
  • Снежная белізна (падобная на снег).

снега прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адноеіны да снегу, напр. снегаачыстка, снегазатрыманне, снегалавінны, снегаўборачны.