Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

знавец (знаўца) назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які валодае вялікімі ведамі ў якой-н. галіне.

знадворку прыслоўе

Са знешняга, надворнага боку.

  • Замкнуць дзверы з.

знадворны прыметнік

Вонкавы, знешні.

  • З. выгляд.

знайсці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

    • З. грыб.
    • З. грошы на дарозе.
    • З. згубленую рэч.
    • З. выхад з цяжкага становішча.
    • З. новы спосаб рашэння задачы.
    • З. апраўданне чаму-н.
  2. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

    • Не з. дома сябра.
    • З. каго-н. ляжачым хворым.
  3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

    • З. ў чым-н. суцяшэнне.
    • Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.
    • З. добрага дарадчыка ў кім-н.
  4. каго-што або з дадан. сказам. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

    • 3., што таварыш праў.
    • З. неабходным паведаміць аб прыездзе.
    • Урач знайшоў яго здаровым.
  5. прош. час, знайшоў (незак. цяпер. час знаходзіць) з займеннік ва ўскосн. скл. або з прыслоўе і з інфінітывам: Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (размоўнае).

    • Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца).
    • Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца).
    • Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

Фразеалагізмы:

  • Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высокае) — памерці, загінуць дзе-н.
  • Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незакончанае трыванне: знаходзіць.

|| назоўнік: знаходжанне.

знайсціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выявіцца, адшукацца.

    • Пража знайшлася.
    • Ахвотнікаў ехаць не знайшлося.
  2. Не разгубіўшыся, выйсці з цяжкага становішча.

    • Не знайшоўся адразу, што адказаць.

|| незакончанае трыванне: знаходзіцца.

знак назоўнік | мужчынскі род

  1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

    • Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.).
    • Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі).
    • Грашовы з. (крэдытны білет).
    • З. паштовай аплаты (марка).
  2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

    • Знакі ўвагі.
    • Нядобры з.
    • Маўчанне — з. згоды.
  3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

    • Падаць з. галавой.

Фразеалагізмы:

  • Пад знакам чаго (высокае) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.
    • Пад знакам барацьбы за мір.
  • У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.
    • У знак памяці.
    • У знак пратэсту.

|| прыметнік: знакавы.

  • Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач. і спецыяльны тэрмін).

знакаміты прыметнік

Шырока вядомы, славуты.

  • З. горад.

|| назоўнік: знакамітасць.

знамянальны прыметнік

  1. Важны, значны.

    • Знамянальныя падзеі.
    • Знамянальная дата.
  2. У мовазнаўстве: які мае самастойнае значэнне; процілегласць службовы.

    • Знамянальныя часціны мовы.

|| назоўнік: знамянальнасць.

знаны прыметнік | размоўнае

  1. Вядомы, славуты.

    • З. ў рэспубліцы чалавек.
  2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым.

    • Знаныя дарогі.

|| назоўнік: знанасць.

знарок прыслоўе

З якой-н. мэтай, з пэўнымі намерамі.

  • З. папярэдзіў.
  • Як з. (нібы назло).