Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вуаль назоўнік | жаночы род

  1. Тонкая празрыстая матэрыя.

  2. Кавалак такой матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывав твар.

    • Капялюш з вуаллю.
  3. Налёт на негатыве, які зніжае кантраснасць фотаздымка (спецыяльны тэрмін).

вуаліраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н.

|| закончанае трыванне: завуаліраваць.

  • У завуаліраваной форме.

вугал назоўнік | мужчынскі род

  1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

    • Вяршыня вугла.
    • Прамы в. (90°).
    • Востры в. (меншы за 90°).
    • Тупы в. (большы за 90°).
    • Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
    • Сагнуць што-н. пад вуглом.
  2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

    • В. дома.
    • Пайсці за в.
    • З-за вугла зрабіць што-н. (пераноснае значэнне: спадцішка).
  3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

    • Наймаць в.
  4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

    • Мець свой в.

|| памяншальная форма: вугалок.

|| прыметнік: вуглавы.

вугаль назоўнік | ніякі род

  1. (мн. вуглі). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

    • Каменны в.
    • Буры в.
  2. (мн. вуглі і вугалі). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгаралага дрэва.

    • Драуляны в.
    • Выграбі вугалі з печы.
    • Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.
    • Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памяншальная форма: вугалёк, вугельчык і вугольчык.

|| зборны назоўнік: вуголле.

|| прыметнік: вугальны.

вугальшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

  2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль.

|| жаночы род: вугальшчыца.

|| прыметнік: вугальшчыцкі.

вуглаваты прыметнік

  1. З выступамі і вугламі, няроўны.

    • Вуглаватыя камяні.
    • Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).
  2. пераноснае значэнне: Няўклюдны, нязграбны.

    • Вуглаватыя рухі.

|| назоўнік: вуглаватасць.

вуглавы прыметнік

  1. гл. вугал.

  2. Які знаходзіцца на вуглу або ў вуглу.

    • В. дом.
    • В. пакой.
    • В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).
  3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спецыяльны тэрмін).

    • В. градус.

вугламер назоўнік | мужчынскі род

Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў.

|| прыметнік: вугламерны.

  • Вугламерныя інструменты.

вуглевадарод назоўнік | мужчынскі род

Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду.

|| прыметнік: вуглевадародны.

вуглевыпальванне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Выраб драўнянага вугалю шляхам спальвання драўніны.