Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чадра назоўнік | жаночы род

У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног.

|| прыметнік: чадровы.

чае прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да чаю (у 1 знач.), напр. чаевырабляючы;
  • 2) які мае адносіны да чаю (у 2 знач.), напр. чаедрабілка, чаезавялачны, чаепрасовачны, чаеразважачны, чаесушыльны, чаеуборачны, чаеўпаковачны.

чаеапрацоўка назоўнік | жаночы род

Апрацоўка чаю (у 1 знач.).

чай назоўнік | мужчынскі род

  1. Вечназялёная расліна, высушанае і спецыяльна апрацаванае лісце якой пры заварцы дае духмяны танізіруючы напітак.

    • Плантацыя чаю.
  2. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце такой расліны.

    • Заварыць ч.
    • Індыйскі ч.
    • Моцны ч.
  3. Настой на травах, карэнні, кветках, які замяняе такі капітак і з’яўляецца лекавым сродкам.

    • Ліпавы ч.
    • Грудны ч.
  4. Чаяпіцце, чаяванне.

    • Запрасіць на ч.

На чай (даваць, браць) (размоўнае) — грошы за дробныя паслугі (чаявыя).

|| прыметнік: чайны.

чайка1 назоўнік | жаночы род

Вадаплаўная пералётная птушка сямейства чайкавых з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і густым апярэннем, якая жыве на берагах мораў, рэк, азёр.

  • Белакрылая ч.

|| прыметнік: чайчын і чайкавы.

  • Чайчына гняздо.
  • Сямейства чайкавых (назоўнік).

чайка2 назоўнік | жаночы род

Пласкадонная лодка; пласкадонка.

  • Падплысці на чайцы.

|| прыметнік: чаечны.

чайная назоўнік | жаночы род

  1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці.

  2. Пакой у багатым доме, прызначаны для чаяпіцця (устарэлае).

чайнворд назоўнік | мужчынскі род

Род задачы-галаваломкі на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага і г.д.

|| прыметнік: чайнвордны.

чайны прыметнік

Чайная ружа — гатунак ружы з кветкамі бледнажоўтага колеру.

чайнік назоўнік | мужчынскі род

Пасудзіна з носікам і ручкай для заваркі чаю або для гатавання вады.

  • На пліце кіпеў ч.

|| памяншальная форма: чайнічак.

|| прыметнік: чайнікавы.