Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

классовость

класавасць, -ці жен.

классовый

класавы

классовая борьба — класавая барацьба

классовые интересы — класавыя інтарэсы

кластический

горн. кластычны

класть

несовер.

1) класці

2) (прибавлять, подмешивать) кідаць

(всыпать) сыпаць

(вливать) ліць

класть сахар в чай — кідаць (сыпаць) цукар у чай

3) (делать каменную кладку — стену, здание и т.п.) мураваць

(кирпич) класці

4) (яйца — о птицах) несці

(о насекомых) класці

5) (холостить животных) обл. пакладаць, лягчаць

класть в основу — класці ў аснову

класть на музыку — класці на музыку

класть отпечаток — класці адбітак

ему пальца в рот не клади — яму пальца ў рот не кладзі

класть поклоны — адбіваць паклоны

класть краски на холст — класці фарбы на палатно

класть начало — класці пачатак

класть оружие — класці (складваць, складаць) зброю

класть пятно на кого-что — пляміць каго-што, класці пляму на каго-што

класть резолюцию канц. — накладваць рэзалюцыю

класться

страд.

1) класціся

2) кідацца, сыпацца

ліцца

3) муравацца

класціся

4) несціся

класціся

см. класть 1–4

клаузула

юр., лит. и пр. клаўзула, -лы жен.