Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бытописание

книжн. уст. бытапісанне, -ння ср.

бытописатель

бытапісец, -сца муж.

бытописательский

бытапісны

бытописательство

ср. бытапіс, -су муж.

бытующий

які (што) бытуе, які (што) існуе, які (што) ёсць

быть

несовер. в разн. знач. быць

быть (чему) — быць (чаму)

а чаще переводится глаголом быть в соответствующем лице будущего времени

быть буре — будзе бура, быць буры

быть тебе — будзеш ты, быць табе

будь (в знач.: если бы) — калі б… быў (была, было), каб… быў (была, было)

будь он учёным, он бы… — калі б (каб) ён быў вучоным, ён бы…

не будь — калі б не быў (не была, не было)

не будь у него друзей, он бы… — калі б (каб) не было ў яго сяброў, ён бы…

будь то (в знач.: всё равно кто, что) — няхай гэта, няхай гэта будзе (мн. будуць), ці гэта, ці гэта будзе (мн. будуць)

будь то сам профессор — няхай гэта (будзе) сам прафесар, ці гэта (будзе) сам прафесар

будь, что будет — а ўжо ж што будзе, няхай будзе, што будзе, што будзе, тое будзе

была не была — было не было, ці пан, ці прапаў

как бы то ни было — як бы там ні было

и был таков — толькі яго і бачылі, і знік

быть по сему уст. — няхай будзе так

как быть? — што рабіць?

стало быть — значыць, выходзіць

так и быть — няхай будзе так, (ладно) добра

надо быть (вероятно) — мабыць, напэўна, мусіць

Быхов

г. Быхаў, -хава муж.

быховский

быхаўскі

Быховский район

Быхаўскі раён

бычачий, бычий

бычыны