Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

черевики

мн. чаравікі, -каў

черевик ед. — чаравік, -ка муж.

черевички

уменьш. мн. чаравічкі, -чак

черевичек ед. — чаравічак, -чка муж.

череда

I жен. мн. нет

1) (вереница) чарада, -ды жен.

гуж, род. гужа муж.

(о птицах) ключ, род. ключа муж.

2) (порядок) уст. парадак, -дку муж.

3) (время) уст. пара, род. пары жен.

II жен. бот. ваўчкі, -коў ед. нет

чередование

в разн. знач. чаргаванне, -ння ср.

чередование труда с отдыхом — чаргаванне працы з адпачынкам

чередование звуков лингв. — чаргаванне гукаў

чередование гласных лингв. — чаргаванне галосных

чередовать

несовер. чаргаваць, мяняць па чарзе (каго-што-небудзь)

чередоваться

возвр., страд. чаргавацца, мяняцца па чарзе

через

предлог с вин.

1) (поперёк чего-либо, с одной стороны на другую, поверх чего-либо) цераз (каго, што)

мост через реку — мост цераз раку

перелез через забор — пералез цераз плот

ремень через плечо — рэмень цераз плячо

2) в др. знач. праз (каго, што)

луч солнца пробился через щель — прамень сонца прабіўся праз шчыліну

пройти через лес — прайсці праз лес

через час по столовой ложке прям., перен. — праз гадзіну па сталовай лыжцы

оповестить о чём-либо через газеты — абвясціць аб чым-небудзь праз газеты

готовить кадры через аспирантуру — рыхтаваць кадры праз аспірантуру

череззерница

с.-х. цераззерніца, -цы жен.

черемис

уст. чараміс, -са муж.

черемиска

ист. чараміска, -кі жен.