Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вкруг

1) нареч. уст. навокал, навокала, навакол, вакол, наўкола, наўкол, кругом

2) предлог с род. навокал, навокала, навакол, вакол, наўкола, наўкол

кругом (каго-чаго)

вкруговую

нареч. разг. укругавую, кругам, наўкруг

вкрутить

совер. укруціць, мног. паўкручваць

вкрутиться

укруціцца, мног. паўкручвацца

вкрутую

нареч. крута, укрутую

вкрученный

укручаны, мног. паўкручваны

вкручивать

несовер. укручваць

вкручиваться

возвр., страд. укручвацца

вкупе

нареч. книжн. уст. разам

вкус

1) в разн. знач. смак, род. смаку муж.

горький, сладкий вкус — горкі, салодкі смак

есть со вкусом — есці са смакам

на вкус — на смак

прийтись по вкусу — прыйсціся да смаку

прибавить соли по вкусу — дабавіць солі на смак

не по вкусу — не да смаку

2) перен. густ, род. густу муж.

человек со вкусом — чалавек з густам

одеваться со вкусом — апранацца з густам

художественный вкус — мастацкі густ

войти во вкус — адчуць (пачуць) смак

не в его вкусе — не на яго густ, не пад густ яму

(прийтись) по вкусу — (прыйсціся) да густу, упадабацца