Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юз 1, ‑а, м.

Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат. Перадаць дэпешу па юзу.

[Ад уласн. імя.]

юз 2, ‑а, м.

Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).

юзам, прысл.

Спец.

1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з’ездве ідуць юзам, а пры пад’ёме буксуюць машыны, мае сваю назву — Равок. Сіпакоў.

2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.

юзіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Спец. Перадаваць інфармацыю па юзу 1.

юзіст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Тэлеграфіст, які працуе на юзе.

юзістка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец. Жан. да юзіст.