Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штаб, ‑а; мн. штабы, ‑оў; м.

1. Орган кіравання войскам у часцях, злучэннях усіх відаў узброеных сіл, а таксама асобы, якія ўваходзяць у склад гэтага органа. Здаралася, што на адным дні штаб атрада мяняў некалькі месц. Кулакоўскі. Старыцу Паходня ўяўляў — ён разы два — тры быў у ёй, палі тут адзін час стаяў штаб партызанскай брыгады. Хадкевіч. // Памяшканне, збудаванне, у якім размяшчаецца такі орган. Новы камісар палка Яфім Фамін жыў тым летам у крэпасці. Начаваў у штабе. Кухараў.

2. перан. Кіруючы орган чаго‑н. Неўзабаве гэтая невялічкая хатка на ўскраіне вёскі зрабілася штабам буйнейшай будоўлі на Беларусі. Грахоўскі. На гэтым жа сходзе было абрана і праўленне калгаса і месца, дзе павінен быць калгасны штаб. Колас.

•••

Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі.

[Ням. Stab.]

штаб-афіцэр, ‑а, м.

Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншаземных арміях — старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўнік, маёр, капітан 1‑га рангу, капітан 2‑га рангу). // Асоба, якая мела такі чын.

штаб-афіцэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штаб-афіцэра, належыць яму. Штаб-афіцэрскія паганы. Штаб-афіцэрская каюта.

штаб-кватэра, ‑ы, ж.

Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц. «Полымя». // перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру. Колас.

штаб-ротмістр, ‑а, м.

Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншых іншаземных арміях — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы раптам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках. // Асоба, якая мела такі чын.

штаба, ‑ы, ж.

Разм. Жалезная паласа для запірання дзвярэй; завала.

штабель, ‑я; мн. штабялі, ‑ёў; м.

Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенні, будаўнічыя матэрыялы і пад. Абапал зямлянкі ляжалі штабялі сухога сасновага бярвення. Шамякін. Ля сцяны драўлянай прыбудовачкі гарбаціўся доўгі штабель цэглы. Савіцкі.

[Ад ням. Stapel.]

штабельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штабеля. Штабельныя пракладкі.

штабеляванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. штабеляваць.

штабеляваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад штабеляваць.