Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлагбаум, ‑а, м.

Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на заставах, чыгуначных пераездах, дарогах і пад. — Паравоз выдумаў Стэфенсон, — пазіраючы ў неба, паведамляў Хведзька, калі праз закрыты шлагбаумамі пераезд грукаў таварны састаў. Навуменка. Канец гэтай новай вуліцы ўпіраецца ў гарадскую заставу з паласатым шлагбаумам і такой жа паласатай будкай, ля якой стаіць вартавы. В. Вольскі.

[Ням. Schlagbaum.]

шлак, ‑у, м.

1. Расплаўленая ці застылая маса розных прымесей, попелу і флюсаў, якая з’яўляецца пабочным прадуктам металургічнай вытворчасці. І кожны раз, калі вырываецца цяжкі паток металу з латкоў домнаў і мартэнаў, людзі гарачых цэхаў бачаць, як усё менш і менш выходзіць шлаку, усё больш мацнейшай робіцца сталь. «Беларусь». [Дзіміна] стаяла крыху ўбаку і безуважна пазірала, як плавільшчык качаргой ачышчае печ ад шлаку. Карпаў. // перан. Пра тое, што непатрэбна, не мае каштоўнасці, з’яўляецца лішнім, шкодным. Фашызм — шлак чалавецтва.

2. Попел каменнага вугалю ў топцы, які сплавіўся ў цвёрдую масу. Шура ссунуўся з вагона, назбіраў каля рэек шурпата-наздраватых камякоў шлаку, падаў дзядзьку Мікалаю. Ставер. Там [на гарадской ускраіне] не толькі вуліцы, нават гароды засыпаны шлакам ад перагарэлага вугалю. Ус.

3. Слой, які ўтвараецца на паверхні наплаўленага металу пры дугавой электразварцы.

4. звычайна мн. (шлакі, ‑аў). Адходы фізіялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме (не засвоены бялок і інш. рэчывы).

[Ням. Schlacke.]

шлака...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «шлак» і «шлакавы», напрыклад: шлакабетон, шлакаблок.

шлакабетон, ‑у, м.

Лёгкі бетон, прыгатаваны з сумесі цэменту, шлаку і пяску. Зарэчча раскінулася абапал бальшака добрымі пяцісценнікамі і белымі домікамі са шлакабетону. Хадкевіч.

шлакабетонны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены са шлакабетону. Пачалося будаўніцтва новых, шлакабетонных кароўнікаў і свінарнікаў. Дуброўскі.

шлакаблок, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял кубічнай формы, які вырабляецца са шлаку з прымессю цэменту.

шлакаблочны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шлакаблоку, шлакаблокаў. Шлакаблочны завод. // Зроблены са шлакаблокаў. Шлакаблочны будынак.

шлакавацца, ‑куецца; незак.

1. Ператварацца ў шлак.

2. Пакрывацца, засорвацца шлакам.

шлакаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

1. Пакрываць, засорваць шлакам.

2. Ачышчаць ад шлаку.

шлакавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шлаку. Вецер, пыл, шлакавы смурод адразу закружылі.. [Піліпа], панеслі ў бездань. Лупсякоў. // Прызначаны для шлаку. Шлакавы коўш. Шлакавая нанава.

2. Зроблены са шлаку, з дабаўкай шлаку. Шлакавая цэгла.