т, нескл., н.
1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т.
2. Глухі, зубны, выбухны зычны гук.
таба́ка, ‑і, ДМ ‑бацы, ж.
1. Парашкападобны тытунь для нюхання.
2. Разм. Тое, што і тытунь. Гаўрыла пажадаў аддыхнуць. Выняў капшук, набіў піпку табакаю і ўзяў яе ў зубы. Гарэцкі. Дзямян развёў рукамі .. і выцягнуў з кішэні капшук з табакай. Пестрак.
3. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі.
•••
Ні за нюх (панюх, панюшку) табакі гл. нюх.
табаке́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табакеркі.
табаке́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Скрыначка для табакі. Яны селі на паваленую сасну, не змаўляючыся, выцягнулі табакеркі: Шаройка — дзюралюмініевую, уласнай работы, Максім — трафейную. Шамякін.
табаку́р, ‑а, м.
Разм. Той, хто курыць табаку (у 2 знач.); курэц. Раптам чамусьці ад кніг сын адбіўся І табакурам заўзятым зрабіўся. Панчанка. За паперай заняліся [вяскоўцы], асабліва табакуры. Машара.
таба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Спец. Веславаць назад для руху кармой уперад, для тармажэння або павароту лодкі.
та́бар, ‑а, м.
1. Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз. За ўзгоркам знаходзіцца тавар, у лагчыне раскінуты цыганскія шатры. Каваль. Нарэшце мужчыны засталіся адны — стары Мікола і яшчэ двое цыганоў, барадатыя і злосныя з выгляду. Тавар заціхаў. Чыгрынаў.
2. У мінулым — умацаваны лагер казакаў з абозам. На Буйніцкім полі Налівайка паставіў сваё войска тылам да Дняпра, з трох іншых бакоў абгарадзіўся табарам. Шынклер.
3. Вялікая група людзей, якая размясцілася на часовую стаянку; лагер. Касіць пачыналі з дальніх лугоў і ўпершыню выязджалі туды табарам на ўсе дні сенаўборкі, прыхапіўшы з сабой палаткі і харчы. Хадкевіч.
[Цюрк.]
та́барны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табара, уласцівы яму. Табарная стаянка. Табарныя песні і танцы.
табары́ты, ‑аў; адз. табарыт, ‑а, М ‑рыце, м.
Прыхільнікі рэвалюцыйнага напрамку ў антыфеадальным нацыянальным руху чэшскага народа ў 15 ст.; удзельнікі гусіцкіх войнаў.