Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свабаднець, ‑ее, безас. незак.

Рабіцца больш свабодным, прасторным. Калі гару з расадай выцягваюць з доміка ў двор, у пакойчыках неяк незвычайна свабаднее. Мехаў.

свабода, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Магчымасць ажыццяўлення чалавекам сваіх мэт і імкненняў на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства. У асаблівасці трэба адзначыць погляд Маркса на адносіны свабоды да неабходнасці: «неабходнасць сляпая, пакуль яна не ўсвядомлена. Свабода ёсць усведамленне неабходнасці». Ленін.

2. Адсутнасць палітычнага і эканамічнага прыгнёту, абмежаванняў у грамадска-палітычным жыцці і дзейнасці якога‑н. класа ці грамадства ў цэлым. Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі ск[а]ваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа. Брыль.

3. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт. Барацьба в’етнамскага народа супраць амерыканскай агрэсіі з’яўляецца выдатным прыкладам гераізму, стойкасці і мужнасці народа, які змагаецца за свабоду і незалежнасць. «Звязда».

4. Магчымасць дзейнічаць у якой‑н. галіне бесперашкодна, без абмежаванняў, забароны. Свабода гандлю. Свабода друку. Свабода слова. Свабода сходаў.

5. Асабістая незалежнасць, самастойнасць; адсутнасць залежнасці ад каго‑, чаго‑н. Капітан звярнуўся да іх з кароткім словам: — Салдаты, як камандзір ваш, я даю вам поўную свабоду: ідзіце, куды самі хочаце. Лынькоў. // Магчымасць рабіць, паступаць па сваёй волі; адсутнасць абмежаванняў у чым‑н. Удзень, як лекцыі канчалі, На рэчку хлопцы выбягалі Крыху пакоўзацца па лёдзе Ці так пабегаць на свабодзе, У снег залезці па калена. Колас.

•••

Дэмакратычныя свабоды — вызначаная законам магчымасць удзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, сукупнасць усіх палітычных правоў грамадзян.

Свабода веравызнання — права грамадзян свабодна вызнаваць якую‑н. рэлігію або не прытрымлівацца ніякага веравызнання.

Даць свабоду каму-чаму — тое, што і даць волю каму-чаму (гл. даць).

свабодалюб, ‑а, м.

Свабодалюбівы чалавек.

свабодалюбнасць, ‑і, ж.

Тое, што і свабодалюбства. Купала і Колас паэтызуюць у сваім героі перш за ўсё рысы свабодалюбнасці і грамадзянскай актыўнасці. Перкін.

свабодалюбны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і свабодалюбівы. Вы не згіналі плеч ніколі, Свабодалюбныя сыны. Глебка.

свабодалюбства, ‑а, н.

Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці. Купалаву веру ў шчасце краіны жывілі лепшыя якасці народа і перш-наперш яго гераічнае свабодалюбства. Бярозкін. У асобе Несцеркі.. [Лойтэр] хацеў паказаць духоўную перавагу народа над прыгнягальнікамі, яго жыццёвую мудрасць, непрымірымасць да несправядлівасці, паказаць увесь аптымізм і свабодалюбства беларускага народа. Сяргейчык.

свабодалюбівы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць свабоду, незалежнасць, які імкнецца да свабоды, незалежнасці. Свабодалюбівыя народы. // Прасякнуты любоўю да свабоды, незалежнасці, які выражае імкненне да іх. Свабодалюбівыя погляды. Свабодалюбівыя вершы. ▪ Нічога, нічога, што тысячы лі Пралеглі паміж франтавой паласой, Паміж рубяжамі карэйскай зямлі І песняй свабодалюбівай маёй! Танк.

свабодамыснасць, ‑і, ж.

1. Свабодны, незалежны склад думак.

2. У дваранска-буржуазным грамадстве — крытычныя або адмоўныя адносіны да пануючых рэлігійных, палітычных поглядаў ці існуючага ладу.

свабодамысны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца свабодамыснасцю. Свабодамысны чалавек.

свабодна,

1. Прысл. да свабодны (у 3, 4, 5, 6, 7, 10, 11 і 12 знач.).

2. безас. у знач. вык. Прасторна, не цесна. У вагоне было свабодна, і.. [Рыгор са сваёю спадарожніцай] занялі ў першым ад выхаду аддзяленні два месцы пры акне. Гартны. // перан. Пра пачуццё свабоды, натуральнасці, якую хто‑н. адчувае. І з Лёнем.. [Шуры] так свабодна. Арабей.