Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

руціна, ‑ы, ж.

Боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага. Ад прыроды спакойны і добры, .. [Хвядос], аднак, не мог мірыцца з той руцінай, абыякавасцю, якая панавала ў школах. Чарнышэвіч.

[Фр. routine.]

руціннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць руціннага; коснасць.

руцінны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на руціне, адсталы, косны. Руцінныя погляды.

руцінёр, ‑а, м.

Той, хто схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.

руцінёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да руцінёр.

руцінёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да руцінёра, руцінёрства. Руцінёрскае меркаванне.

руцінёрства, ‑а, н.

Паводзіны, дзейнасць руцінёра; коснасць. Барацьба з руцінёрствах.