Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...класны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, што далучаецца да лічэбніка і абазначае: а) які мае столькі класаў, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: васьмікласны, чатырохкласны; б) які мае такі клас, разрад, які паказаны ў першай частцы, напрыклад: першакласны.

клаака, ‑і, ДМ клаацы, ж.

1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.

2. перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.

3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).

[Лац. cloaca.]

клаачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да клаакі. Клаачная адтуліна.

2. у знач. наз. клаачныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, да якога адносяцца яхідна і качканос; аднапраходныя.

клабук, ‑а, м.

Манаскі галаўны ўбор у выглядзе высокай цыліндрычнай шапкі з пакрывалам.

[Ад цюрк. калпак — шапка.]

клавесін, ‑а, м.

Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.

[Фр. clavecin.]

клавесінны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клавесіна. Клавесінная музыка.

клавікорды, ‑аў; адз. клавікорд, ‑а, М ‑дзе, м.

Даўнейшы клавішна-струнны ўдарны музычны інструмент.

[Фр. clavicorde ад лац. clavis — ключ і грэч. c hordē — струна.]

клавір, ‑а, м.

1. Агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.).

2. Пералажэнне якога‑н. ансамблевага, аркестравага або опернага твора для снавання ў суправаджэнні фартэпіяна або для выканання на фартэпіяна.

[Ням. Klavier.]

клавіш, ‑а, м. і клавіша, ‑ы, ж.

1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку. Павел сеў за піяніна. Прабег пальцамі па клавішах. Мелодыя паплыла па пакоі. Шыцік. Па клавішах скачуць пальцы гарманіста. Бядуля.

2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах (тэлефонным апараце, пішучай машынцы і пад.), які прыводзіцца ў рух пальцамі. Клавішы машынкі. ▪ [Хлопец] шчоўкнуў клавішам радыёлы, і кватэру запоўніла музыка. Хомчанка.

[Польск. klawisz ад лац. clavis — ключ.]

клавішны, ‑ая, ‑ае.

Які мае клавішы, з клавішамі. Клавішны музычны інструмент. Клавішны механізм.