Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да елка.

2. у знач. прысл. е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. ▪ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі. Гамолка.

3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.

елка, ‑і, ДМ елцы; Р мн. елак; ж.

Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з конусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі. За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны. Паслядовіч.

елкаваты, ‑ая, ‑ае.

Крыху елкі. У хаце .. пахла свежым хлебам і елкаватым салам. С. Александровіч.

ельнік, ‑у, м.

1. Яловы лес. Недзе ў гушчары маладога ельніку спявалі дразды. Новікаў.

2. зб. Насечаныя яловыя лапкі або дровы. Накласці ельніку ў вогнішча.

ельнічак, ‑чку, м.

Памянш.-ласк. да ельнік; малады ельнік. Вышэй трошкі — ельнічак густы. Там добра і прысесці. Лобан.