г,
1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ».
2. Звонкі, заднеязычны, фрыкатыўны зычны гук.
г,
1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ».
2. Звонкі, заднеязычны, фрыкатыўны зычны гук.
га 1,
Скарочанае абазначэнне слова гектар (ужываецца звычайна пры лічэбніках).
[З пачатковых літар слоў «гекта» і «ар».]
га 2,
1. Тое, што і а 3 (у 1 знач.).
2.
га 3,
1. Выражае здзіўленне пры апазнанні каго‑н., радасць сустрэчы з кім‑н.
2. Гучны выкрык, якім хочуць напалохаць каго‑н.
гааля́н, ‑у,
Від сорга з высокім сцяблом і шырокім лісцем; кітайскае, маньчжурскае проса.
[Ад кіт. кааліянг — высокая трава.]
габаі́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на габоі.
габардзі́н, ‑у,
Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.
[Фр. gabardine.]
габардзі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да габардзіну.
габары́т, ‑у,
Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.); аб’ём, велічыня чаго‑н.
[Фр. gabarit.]
габары́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да габарыту.
габеле́н, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам.
2. ‑у. Дэкаратыўная тканіна.
[Фр. gobelin.]
габеле́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да габелена (у 1 знач.).