Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міязін, ‑у, м.

Бялок мышцы, які з’яўляецца асновай мышачнага валакна.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца.]

міязіт, ‑у, ДМ ‑зіце, м.

Запаленне шкілетных мышцаў. Хранічны міязіт.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца.]

міякард, ‑а, М ‑дзе, м.

Мышачная сценка сэрца.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і kardia — сэрца.]

міякардыт, ‑у, М ‑дыце, м.

Захворванне сардэчнай мышцы.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і kardia — сэрца.]

міялагічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міялогіі.

міялогія, ‑і, ж.

Частка анатоміі — вучэнне аб мышцах.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і logos — вучэнне.]

міяцэн, ‑у, м.

Спец. Ранняя эпоха неагенавага перыяду ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад грэч. mios — сярэдні і kainós — новы.]

міёграф, ‑а, м.

Спец. Прыбор для запісу (графічнай рэгістрацыі) мышачных скарачэнняў.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца і graphō — пішу.]

міёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне міялогіі.

міёма, ‑ы, ж.

Дабраякасная шарападобная пухліна з мышачнай тканкі.

[Ад грэч. mys (myos) — мышца.]