Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

габлявальны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для апрацоўкі чаго‑н. габляваннем. Габлявальны інструмент.

габлявальшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы чаго‑н. габляваннем.

габляванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць.

габляваны і габлёваны, ‑ая, ‑ае.

Апрацаваны гэблем, рубанкам; гладкі, струганы. Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі. Шамякін.

габлявацца, ‑люецца; незак.

1. Паддавацца апрацоўцы габляваннем. Сухія дошкі добра габлююцца.

2. Зал. да габляваць.

габляваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. ▪ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.

габлёваны,

гл. габляваны.

габлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць; габляванне.

2. Апрацаваны гэблем, рубанкам матэрыял.

габой, ‑я, м.

Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

[Іт. oboe.]

габітус, ‑у, м.

Спец. Знешні воблік чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма. Атлетычны габітус. Змяненне габітусу. Габітус гібрыда.

[Ад лац. habitus — выгляд, склад.]