Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ювеналогія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу даўгалетняга жыцця.

[Ад лац. juvenis — гоны, малады.]

ювенальны, ‑ая, ‑ае.

Непалаваспелы.

[Лац. juvenalis — юны.]

югаславы, ‑аў; адз. югаслаў, ‑лава, м.; югаслаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; мн. югаслаўкі, ‑лавак; ж.

Насельніцтва Югаславіі.

югаслаў,

гл. югаславы.

югаслаўка,

гл. югаславы.

югаслаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім. Югаслаўскі звычай.

югер, ‑а, м.

У старажытным Рыме — зямельная мера паверхні, роўная 2942 м².

[Лац. jugerum.]

юда 1, ‑ы, м.

Пагард., лаянк. Здраднік. [Паддубны:] — Я юдам не стану. Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М. Ткачоў.

[Ад імені аднаго з вучняў Ісуса Хрыста, які, па евангельскай легендзе, прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў.]

юда 2, ‑а, н.

У выразе: цуда-юда гл. цуда.

юдафоб, ‑а, м.

Ненавіснік яўрэяў; антысеміт.

[Ад лац. judaeus — яўрэй і грэч. phobos — страх, боязь.]

юдафобскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юдафоба, юдафобства; антысеміцкі.