Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Мяша́нец, міша́нец ’патомак ад шлюбу людзей рознай нацыянальнасці, расы’, ’жывёла змешанай пароды’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки; лудз., Сл. ПЗБ). Паводле націску можна дапусціць запазычанне з польск. mieszaniec ’тс’; рус. ніжагар.ме́шанец.

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Мяшка́ць ’жыць’, мяшканец ’жыхар’, мяшка́не ’часовы прытулак’, ’месца пражывання’ (Нас.), ’хата, жыллё’ (брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мешкати, мешканецъ, мешкане, мешканье ’тс’ (XIV, XVI стст.) запазычаны са ст.-польск. mieszkać, mieszkaniec, mieszkanie ’тс’ (Жураўскі, 10 (1), 1961, 40; Булыка, Запазыч., 202).

*Мяшкорыць, мешкорыць, мешколіць ’калашмаціць’ (ТС). Магчыма, складанае слова з мясіць і шкура ’скура’ (гл.); параўн. даць у скуру ’набіць’.

Мя́шкі *назвы плоскуняў* (староб., ДАБМ к. 283), замишкі ’яшчэ растучыя плоскуні’ (ДАБМ, с. 870). Няясна.

Мяшла́, мешла ’мешалка, лапатачка’ (чырвонае^, З нар. сл.). Да мяшаць (гл.). Здзіўляе ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑л‑α без галоснай асновы інфінітыва ‑а‑ (параўн. мяшилка, мёшалка). Відаць, пад уплывам балт. моў, параўн. літ. salias ’каромысел’, siūlas ’ніць’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 102).

Мяшня́к ’змешаны лес’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). Да мяшиць (гл.). Аб суфіксе -няк гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118–119.

Мяшок ’мех’ (ТСБМ, Яруш.). Да мех (гл.).

Мяшолка ’лапата для замешвання корму жывёле’ (Касп.). Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.

Мяшонка ’мяшанка’ (Бяльк.; паўн.-усх., КЭС), ’мятая бульба, замешаная мукой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да мяша́ць (гл.) > мяша́нка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.