Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

*Недагоніч, недого́ніч ’недаразвітае зерне ў коласе; запозненыя ў развіцці каноплі; парасткі збожжавых культур, якія затрымаліся ў сваім развіцці на стадыі кушчэння’, недого́ніца ’недаразвітае зерне ў коласе; дробная недаспелая ягада’ (ТС). Ад не дагнаць, г. зн. ’тое, што не змагло дагнаць у росце іншых’.

Недалэ́нга ’недалужная асоба; недарэка, няўклюда’ (стаўбц., Жыв. сл.; Сцяшк.), недалёнга ’тс’ (Сцяц.; шчуч., міёр., З нар. сл.), ’нязграбны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недалЗнгіняздольны, няздатны’ (Жд. 2), ’няякасны (пра зерне)’ (Сл. ПЗБ), недалужны ’няздольны, няздатны’ (свісл., Шатал.), недалэнгаваты ’нязграбны, няўдалы’ (Жд. 2). З польск. niedołęga, niedołężny, гл. недалуга.