Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ла́жаплата за размен грошай’ (Гарэц., Нас.), укр. ла́жа ’задатак’, ’надбаўка’, польск. laża ’даплата’, ’прыбытак ад размену грошай’. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (Слаўскі, 5, 73), у якой laża < іт. lʼaggio, якое з agio ’выгода’ пры пасрэдніцтве ст.-ням. lage, laže (XVI ст.).

Лу́пень, зарабі́ць лу́пня ’быць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́нь ’лупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Лафа́, лахва́ ’выгода’, ’шанцаванне’ (ТСБМ), астрав., паст., лях., чэрв. ’раскоша, удача’, шальч. ’хвальба’ (Сл. паўн.-зах.), ’добры’ (нясв., Жд. 2), ’карысць, лёгка набываемы прыбытак, спажыва’ (Нас., Шат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. лафа́, лахва́, рус. лафа́, ст.-рус. алафа, олафа, ст.-польск. lafa, серб.-харв. лафа. З тур. alafa, alef (< араб. elef) ’плата султана на ўтрыманне паслоў, слуг і коней’ (Міклашыч, 159; Бернекер, 1, 683; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 4, 25).

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūachплата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.