Перажывата́ць ’перажыць, перанесці што-небудзь цяжкае ў жыцці’ (Нас.). Да пера- (гл.) і жывата́ць ’жыць здаровым, мець асалоду ад наяўнасці добрага здароўя’ < жывот 1 (гл.). Параўн. яшчэ жывоцце ’жыццё’ (Нас.), а таксама перажы́(ва́)ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)