Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ДЭЛЬФІ́Н (лац. Delphinus),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Тры найб. яркія зоркі 3,7, 3,8 і 4 візуальнай зорнай велічыні. Назіраецца паблізу Млечнага Шляху. Найлепшыя ўмовы для назірання на тэр. Беларусі ў чэрвені—жніўні. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Дэльфін.

т. 6, с. 344

ДЭНЕ́Б, α-Лебедзя,

зорка 1-й зорнай велічыні (1,3 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 51 тыс. разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 500 пс. З Альтаірам і Вегай утварае т. зв. вял. летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе.

т. 6, с. 352