сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Тры найб. яркія зоркі 3,7, 3,8 і 4 візуальнай зорнай велічыні. Назіраецца паблізу Млечнага Шляху. Найлепшыя ўмовы для назірання на тэр. Беларусі ў чэрвені—жніўні. Гл.Зорнае неба.
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі маюць бляск 2,0 і 2,5 візуальнай зорнай велічыні. У К. знаходзіцца вядомая пераменная зорка Міра. Найлепшыя ўмовы для назірання — у кастрычніку. На тэр. Беларусі відаць часткова. Гл.Зорнае неба.
β Персея, зацьменная пераменная зорка (пераменнасць адкрыта ў 1669). Бляск 2,2—3,5 візуальнай зорнай велічыні з перыядам 2,867 сут. Адлегласць ад Сонца — 36 пк. Пераменныя зоркі з крывой змянення бляску, як у Алголі, складаюць клас зорак тыпу Алголя.
сузор’еПаўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 1,8; 2,0; 2,2; 2,5; 2,7 візуальнай зорнай велічыні. У Ветразях выяўлены пульсар PSR 0833 (у 1969 і 1971). У паўд. шыротах Паўн. паўшар’я Ветразі відаць зімой. Гл.Зорнае неба.
рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цялец; сфераідальная група з прыкладна 100 фізічна звязаных паміж сабой зорак. Знаходзіцца каля яркай зоркі Альдэбаран (α Цяльца). Дыяметр каля 10 пк. Адлегласць ад Сонца 41 пк. Відаць простым вокам.
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найярчэйшая зорка Вега (а Л.). Іншыя, больш слабыя зоркі сузор’я, утвараюць невял. паралелаграм ніжэй і ўлева ад Вегі. На тэр. Беларусі відаць вясной, летам і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі — α (Працыён) і β — маюць бляск 0,4 і 2,9 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у снеж.—лютым). Гл.Зорнае неба.
крыніцы касмічнага радыёвыпрамянення, звязаныя з зоркамі. Тыповая Р. — Сонца. Да Р. адносяцца пульсары, некаторыя ўспыхваючыя зоркі. Рэгіструюць радыёвыпрамяненне, якое ўзнікае, напр., пры ўспышках чырв.карлікаў і новых зорак, а таксама ў рэнтгенаўскіх і падвойных зорках.
галактычная туманнасць, вынік успышкі ў 1054 звышновай зоркі ў сузор’і Цяльца. Утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр краба. Адлегласць да К.т. 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у К.т., каля 0,1 масы Сонца; сярэдняя шчыльнасць 5∙10−18кг/м³. У цэнтры К.т. знаходзіцца пульсар, у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. К.т. — адзін з нешматлікіх астр. аб’ектаў, ад якіх ідзе эл.-магн. выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гамадыяпазону. Да гэтай пары К.т. губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.
экватарыяльнае сузор’е з найбольш яркімі зоркамі Рыгель, Бетэльгейзе, Белатрыкс. Тры блізка размешчаныя зоркі 2-й зорнай велічыні ўтвараюць «пояс Арыёна», ніжэй за які знаходзіцца Арыёна вялікая туманнасць. На тэрыторыі Беларусі сузор’е бачна ўвосень і зімою (гл.Зорнае неба).