ЗО́РНЫЯ ПАТО́КІ,
сукупнасці зорак, якія рухаюцца з аднолькавымі прасторавымі скарасцямі. Адрозніваюць вял. і малыя З.п. Супадзенне скарасцей руху паказвае на агульнасць паходжання зорак з дадзенага патоку.
Да малых З.п. адносяць некат. рассеяныя зорныя скопішчы, напр., Гіяды, частка зорак сузор’я Вял. Мядзведзіцы. Зоркі аднаго і таго ж патоку не ўтвараюць значных згушчэнняў, займаюць на небе вял. вобласці і выяўляюцца па агульнасці іх скарасцей. Наяўнасць вял. З.п. — вынік вярчэння Галактыкі і выкліканых ім заканамернасцей руху зорак і адлюстраванне яе спіральнай структуры.
А.А.Шымбалёў.
т. 7, с. 113
ЗО́РНЫЯ СКО́ПІШЧЫ,
сукупнасці (групы) зорак, якія маюць агульнае паходжанне і звязаны паміж сабой сіламі ўзаемнага прыцягнення. Для сфарміраваных З.с. характэрна наяўнасць цэнтр. згушчэння (ядра), абкружанага менш шчыльнай каранальнай вобласцю. У залежнасці ад знешняга выгляду, памераў, узросту і хім. складу адрозніваюць рассеяныя і шаравыя З.с.
Рассеяныя З.с. (напр., Гіяды, Плеяды) у Галактыцы канцэнтруюцца ў плоскасці сіметрыі Млечнага Шляху і маюць найб. скорасці адносна Сонца; узрост да 1 млрд. гадоў. Пры назіранні ў слабы тэлескоп раздзяляюцца на асобныя зоркі. Шаравыя З.с. (напр., скопішча M3 у сузор’і Гончых Псоў, M13 у сузор’і Геркулеса) маюць вял. колькасць кампактна размешчаных зорак у выглядзе сферычнай або эліптычнай сістэмы; з цяжкасцю раздзяляюцца на асобныя зоркі нават у моцных тэлескопах. Утвараюць у Галактыцы сферычную падсістэму і канцэнтруюцца ў яе цэнтры; маюць узрост ад 5 да 15 млрд. гадоў. Наяўнасць пераменных зорак (напр., тыпу RR Ліры) дазваляе вызначаць адлегласці да скопішчаў.
А.А.Шымбалёў.
т. 7, с. 113
ЗО́РНЫЯ СУ́ТКІ,
прамежак часу паміж дзвюма паслядоўнымі аднайм. кульмінацыямі пункта вясенняга раўнадзенства на адным і тым жа геагр. мерыдыяне; прамежак часу, роўны перыяду вярчэння Зямлі адносна зорак. Гл. таксама Суткі.
т. 7, с. 113
ЗО́РКІ,
нябесныя целы, якія самі свецяцца; складаюцца з распаленых газаў (плазмы). Найб. распаўсюджаныя аб’екты ў Сусвеце — змяшчаюць больш за 98% масы ўсяго касм. рэчыва. Знаходзяцца ў стане цеплавой і гідрастатычнай раўнавагі, што забяспечваецца балансам паміж сілай гравітацыі і ціскам гарачага рэчыва і выпрамянення. Усе З., акрамя Сонца, відаць з Зямлі як святлівыя пункты. Яркасць З. характарызуюць зорнай велічынёй. Бачнае становішча на небасхіле вызначаюць дзвюма вуглавымі пераменнымі — схіленнем і прамым узыходжаннем (гл. Нябесныя каардынаты).
З. існуюць дзесяткі мільярдаў гадоў. У іх ядрах увесь час адбываюцца тэрмаядзерныя рэакцыі — асн. крыніца энергіі і выпрамянення. Фіз. характарыстыкі і працягласць існавання З. вызначаюцца масай і хім. складам, якія З. мела ў момант утварэння. Адрозніваюць З.: гіганты, звышгіганты, карлікі, новыя зоркі, звышновыя зоркі, пераменныя зоркі, падвойныя зоркі. Хім. склад большасці З.: 75% вадароду, 23% гелію, 2% інш. элементаў. Дыяпазон магчымых мас — 10−2—102 масы Сонца. Радыусы самых вял. З. — чырвоных звышгігантаў — у 102—103 разоў большыя, а самых малых — белых карлікаў і нейтронных З. — у 102—104 разоў меншыя за радыус Сонца. Сярэдняя шчыльнасць чырвоных звышгігантаў 10‘3 кг/м³, нейтронных З. больш за 1017 кг/мЗ. Свяцільнасць блакітных гігантаў і чырвоных звышгігантаў складае 8∙105, а чырвоных карлікаў 10−4 свяцільнасці Сонца. З. ўтвараюць у прасторы вял. зорныя сістэмы — галактыкі. Вывучэнне будовы нашай Галактыкі паказвае, што многія З. групуюцца ў зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі і інш. З. вывучаюцца зорнай астраноміяй і астрафізікай.
Літ.:
Агекян Т.А. Звезды, галактики, Метагалактика. 3 изд. М., 1981;
Звезды и звездные системы. М., 1981;
Шкловский И.С. Звезды: их рождение, жизнь и смерть. 3 изд. М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
Спіс сузор’яў
| Беларуская назва |
Лацінская назва |
Становішча на зорным небе |
| 1 |
2 |
3 |
| Авен |
Aries |
Пн |
| Аднарог |
Monoceros |
Э |
| Актант |
Ostans |
Пд |
| Андрамеда |
Andromeda |
Пн |
| Арол |
Aquila |
Э |
| Арыён |
Orion |
Э |
| Ахвярнік |
Ara |
Пд |
| Блізняты |
Gemini |
Пн |
| Вадаліў |
Aquarius |
Пд |
| Валапас |
Bootes |
Пн |
| Валасы Веранікі |
Coma Berenices |
Пн |
| Ветразі |
Vela |
Пд |
| Вознік |
Auriga |
Пн |
| Воран |
Corvus |
Пд |
| Воўк |
Lupus |
Пд |
Вялікая Мядзведзіца (нар. назва Вялікі Воз) |
Ursa Major |
Пн |
| Вялікі Пёс |
Canis Major |
Пд |
| Гадзіннік |
Horologium |
Пд |
| Геркулес |
Hercules |
Пн |
| Гідра |
Hydra |
Э |
| Голуб |
Columba |
Пд |
| Гончыя Псы |
Canes Venatici |
Пн |
| Дзева |
Virgo |
Э |
| Дракон |
Draco |
Пн |
| Дэльфін |
Delphinus |
Пн |
| Журавель |
Crus |
Пд |
| Жывапісец |
Pictor |
Пд |
| Жырафа |
Camelopardalis |
Пн |
| Залатая Рыба |
Dorado |
Пд |
| Заяц |
Lepus |
Пд |
| Змеяносец |
Ophiuchus |
Э |
| Змяя |
Serpens |
Э |
| Індзеец |
Indus |
Пд |
| Казярог |
Capricornus |
Пд |
| Карма |
Puppis |
Пд |
Касіяпея (нар. назва Касцы) |
Cassiopeia |
Пн |
| Кіль |
Carina |
Пд |
| Кіт |
Cetus |
Э |
| Компас |
Pyxis |
Пд |
| Крыж |
Crux |
Пд |
| Лебедзь |
Cygnus |
Пн |
| Леў |
Leo |
Пн |
| Ліра |
Lyra |
Пн |
| Лісічка |
Vulpecula |
Пн |
| Лятучая Рыба |
Volans |
Пд |
| Малая Мядзведзіца (нар. назва Малы Воз) |
Ursa Minor |
Пн |
| Малы Конь |
Equuleus |
Пн |
| Малы Леў |
Leo Minor |
Пн |
| Малы Пёс |
Canis Minor |
Пн |
| Мікраскоп |
Microscopium |
Пд |
| Муха |
Musca |
Пд |
| Навугольнік |
Norma |
Пд |
| Насос |
Antlia |
Пд |
| Паўднёвая Гідра |
Hydrus |
Пд |
| Паўднёвая Карона |
Corona Austrina |
Пд |
| Паўднёвая Рыба |
Piscis Austrinus |
Пд |
| Паўднёвы Трыкутнік |
Triangulum Australe |
Пд |
| Паўлін |
Pavo |
Пд |
| Паўночная Карона |
Corona Borealis |
Пн |
| Пегас |
Pegasus |
Пн |
| Персей |
Perseus |
Пн |
| Печ |
Fornax |
Пд |
| Разец |
Caelum |
Пд |
| Райскі Птах |
Apus |
Пд |
| Рак |
Cancer |
Пн |
| Рыбы |
Pisces |
Э |
| Рысь |
Lynx |
Пн |
| Секстант |
Sextans |
Э |
| Сетка |
Reticulum |
Пд |
| Скарпіён |
Scorpius |
Пд |
| Скульптар |
Sculptor |
Пд |
| Сталовая Гара |
Mensa |
Пд |
| Страла |
Sagitta |
Пн |
| Стралец |
Sagittarius |
Пд |
| Трыкутнік |
Triangulum |
Пн |
| Тукан |
Tucana |
Пд |
| Тэлескоп |
Telescopium |
Пд |
| Фенікс |
Phoenix |
Пд |
| Хамелеон |
Chamaeleon |
Пд |
| Цыркуль |
Circinus |
Пд |
| Цэнтаўр |
Centaurus |
Пд |
| Цэфей |
Cepheus |
Пн |
| Цялец |
Taurus |
Пн |
| Чаша |
Crater |
Пд |
| Шалі |
Libra |
Пд |
| Шчыт |
Scutum |
Э |
| Эрыдан |
Eridanus |
Пд |
| Яшчарка |
Lacerta |
Пн |
Абазначэнні: Пн — Паўн. паўшар’е неба, Пд — Паўд. паўшар’е неба, Э — экватарыяльны пояс
.
т. 7, с. 109