Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

when

[hwen]

1.

adv.

калі́

When does the store close? — Калі́ зачыня́ецца кра́ма?

2.

conj.

1) калі́

Rise when your name is called — Устань, як цябе́ вы́клічуць

2) тады́, калі́

You cry when you should laugh — Ты пла́чаш, калі трэ́ба сьмяя́цца

3.

n.

час -у m.

the when and where of an act — час і ме́сца дзе́і

When the cat’s away the mice will play

Ко́тка з ха́ты, мы́шы на по́куць

wander

[ˈwɑ:ndər]

v.i.

1) вандрава́ць

2) бадзя́цца

3) блука́ць ду́мкамі, тры́зьніць

His mind wandered when he had a very high fever — Ён тры́зьніў, калі́ меў гара́чку

- wander off

wriggle

[rɪgəl]

1.

v.i.

1) круці́цца, ту́зацца, ёрзаць

Children wriggle when they are restless — Дзе́ці, калі неспако́йныя, кру́цяцца, ту́заюцца

2) паўзьці́, выгіна́ючыся (як чарвя́к, вужа́ка)

3) Figur. выкру́чвацца

Some people can wriggle out of any difficulty — Некато́рыя лю́дзі патрапля́юць вы́круціцца з уся́кага цяжко́га стано́вішча

2.

n.

вы́крутка f., вы́крут -у m.

wrench

[rentʃ]

1.

n.

1) га́ечны ключ

2) рыво́к -ўка́ m.

to give it a sudden wrench — рапто́ўна пацягну́ць за што, рэ́зка ірвану́ць, таргану́ць што

The knob broke off when he gave it a sudden wrench — Кля́мка адлама́лася, калі́ ён рэ́зка пацягну́ў яе́

3) зьвіх, вы́віх -у m.

4) Figur. туга́, журба́ f.; боль -ю m.

it was a wrench to leave the old home — Балю́ча было́ пакіда́ць стары́ дом

5) Figur. перакру́чаньне (значэ́ньня, сэ́нсу)

2.

v.t.

1) выкру́чваць; вырыва́ць

The police officer wrenched the gun out of the man’s hand — Міліцыя́нт вы́рваў рэвальвэ́р з рук чалаве́ка

2) выві́хваць

He wrenched his arm — Ён вы́віхнуў руку́

3) перакру́чваць (значэ́ньне, сэнс)

- throw a wrench into