доктар назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і ўрач, лекар (размоўнае).

  2. чаго. Вышэйшая вучоная ступень, а таксама асоба, якой прысуджана гэта ступень.

    • Д. фізіка-матэматычных навук.

|| прыметнік: доктарскі.

  • Доктарская дысертацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

до́ктар, ‑а; мн. дактары́ (з ліч. 2, 3, 4 до́ктары), ‑о́ў; м.

Разм. Урач, лекар. Ёсць бальніца, у бальніцы — І доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць. Купала.

•••

Доктар навук якіх — самая высокая вучоная ступень у СССР; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Доктар філалагічных навук.

[Ад лац. doctor — настаўнік, выкладчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ктар м.

1. до́ктор, врач;

2. (учёная степень) до́ктор;

д. філалагі́чных наву́к — до́ктор филологи́ческих нау́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

До́ктардоктар’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове: докторъдоктар; настаўнік багаслоўя’ (тут яно лічыцца паланізмам: польск. doktor < лац. doctor; гл. Булыка, Запазыч.). Рус. до́ктор, укр. до́ктор. Польск. або ням. пасрэдніцтва пры запазычанні прымаецца і для рус. мовы (не выключаецца таксама і непасрэдна лац. крыніца; гл. Фасмер, 1, 523, Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 157–158). У лац. мове doctor — гэта ўтварэнне на ‑tor ад дзеяслова docere ’вучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарлавік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Доктар, спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

doctor [ˈdɒktə] n.

1. до́ктар, ура́ч, ле́кар

2. до́ктар (вучоная ступень);

a Doctor of Philosophy до́ктар філасо́фіі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до́ктор в разн. знач. до́ктар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

до́ктарскі

1. до́кторский, враче́бный;

2. до́кторский;

1, 2 см. до́ктар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

veterinary surgeon [ˈvetrənəriˌsɜ:dʒn] n. fml ветэрына́рны до́ктар, ветура́ч

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выстукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Умоўнымі стукамі перадаць, узнавіць (размоўнае).

    • В. тэлеграму.
  2. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па целе абследаваць стан унутраных органаў.

    • В. лёгкія.
    • Доктар выстукаў хворага.

|| незакончанае трыванне: выстукваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)