ва́нька-ўста́нька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ва́нька-ўста́нька ва́нькі-ўста́нькі
Р. ва́нькі-ўста́нькі ва́нькаў-уста́нькаў
Д. ва́ньку-ўста́ньку ва́нькам-уста́нькам
В. ва́ньку-ўста́ньку ва́нькаў-уста́нькаў
Т. ва́нькам-уста́нькам ва́нькамі-ўста́нькамі
М. ва́ньку-ўста́ньку ва́ньках-уста́ньках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́нька-ўста́нька, ва́нькі-ўста́нькі, Т ва́нькам-уста́нькам, мн. ва́нькі-ўста́нькі, ва́нькаў-уста́нькаў, м.

Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́нька-ўста́нька м. ва́нька-вста́нька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́нька-ўста́нька, ванькі-ўстанькі, м.

Дзіцячая лялька, якая здольна сама ўставаць, калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нька-вста́нька (игрушка) ва́нька-ўста́нька, род. ва́нькі-ўста́нькі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Stehufmännchen n -s, - ва́нька-ўста́нька (цацка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся. // Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПОЛІТАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад полі... + танальнасць),

адначасовае выкладанне розных гукавышынных пластоў, кожны з якіх належыць да розных канкрэтных танальнасцей (або арыентуецца на розныя танальнасці) адзінай танальна-гарманічнай сістэмы. П. — складаны сінтэз некалькіх танальнасцей, спец. драматургічны эфект у сістэме выразных сродкаў музыкі 20 ст. Гіст. перадумовы і аснова для ўзнікнення П. — храматызаваная ладатанальная структура з шматгучнай дысананснай акордыкай, якая пры ўспрыняцці падзяляецца на больш простыя акорды (субакорды) часта тэрцавай будовы. Існуюць П. акордавыя (аб’яднанне рознатанальных акордаў), меладычная (аб’яднанне рознатанальных меладычных ліній), мяшаная (рознатанальнае аб’яднанне акордаў і меладычных ліній).

Мяркуюць, што ўпершыню П. выкарыстаў амер. кампазітар Ч.​Айвз у сімф. мініяцюры «Пытанне, якое засталося без адказу». Пазней П. выкарыстоўвалі Б.​Бартак (п’еса для фп. «Стаката» з цыкла «Мікракосмас»), І.​Стравінскі (тэма Пятрушкі з аднайм. балета), С.​Пракоф’еў (у цыкле для фп. «Мімалётнасці»), Рысы П. сустракаюцца ў музыцы В.​А.​Моцарта («Музычны жарт»), М.​Мусаргскага («Два яўрэі» з «Карцінак з выстаўкі»), у нар. музыцы (літоўскі сутарцінес).

У бел. музыцы П. шырока прадстаўлена ў выглядзе цэласных ладавых фармацый і прыёмаў ва ўсіх разнавіднасцях: П. акордавая — у музыцы А.​Мдывані («Ванька-ўстанька»), В.​Помазава («Батлейка»), меладычная — у творчасці Я.​Глебава (1-я сюіта з балета «Выбранніца»), мяшаная — у В.​Войціка (канцэрт для цымбалаў), Н.​Усцінавай (канцэрты для скрыпкі з арк.), С.​Картэса (канцэрт для фп. «Капрычас»). Маст. функцыі П. разнастайныя. Так, у «Капрычас» Картэса — дынамічны фактар, у араторыі «Ванька-ўстанька» — сродак стварэння вобразнай 2-планавасці, у канцэрце для скрыпкі з арк. Г.​Гарэлавай — сродак вытанчанай экспрэсіі і інш.

Літ.:

Паисов Ю.И. Политональность в творчестве советских и зарубежных композиторов XX в. М., 1977;

Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976.

Т.​Г.​Мдывані.

т. 12, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)