Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Баранавіцкі ўмацаваны раён 2/136
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Бабруйскі ўмацаваны раён (у Вял. Айч. вайну) 2/43
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЎМАЦАВА́НЫ РАЁН, Мінскі УР,
пабудаваны ў 1928—37 для прыкрыцця Мінска з З. Працягласць па фронту да 150 км. 26.6.1941 ударныя групоўкі ням.-фаш. войск (да 5 танк. дывізій) выйшлі да М.у.р. і атакавалі яго. Аднак сходу ўзяць не здолелі — М.у.р. на 3—4 дні затрымаў рух праціўніка на ўсх. напрамку і адыграў значную ролю ў абароне горада (гл.Мінска абарона 1941).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Зыґава́ць ’уцякаць ад насякомых’, зыкава́ць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Ад зык2 (гл.) утвараецца зыкаць, зыкацца ’бегаць ад укусаў насякомых’, адкуль з суфіксам ‑ва‑ і зыкаваць, зыкавацца. Форма з г экспрэсіўна-ўмацаваны варыянт зыкаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алькаса́р
(ісп. alcazar, ад ар. alkasr = замак)
замак або ўмацаваны палац у Іспаніі, збудаваны часцей за ўсё ў маўрытанскім стылі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛЬЧЫЦЫ,
рэзідэнцыя полацкіх князёў у 12 ст. Размяшчалася на левым беразе Зах. Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка, за 2 км ад Полацкага Верхняга замка (цяпер у межах Полацка). Упамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159. Паводле сцверджання М.Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, якія разбураны ў 17 ст. уніяцкім архіепіскапам І.Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі з’яўляўся Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Ц,
старажытны горад Полацкай зямлі. Належаў мінскім кн. Глебавічам, магчыма, быў цэнтрам удзельнага княства, добра ўмацаваны, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у сувязі з паходам друцкага кн.Рагвалода Барысавіча супраць менскага Валадара Глебавіча. Атаясамліванне Гарадца з некаторымі сучаснымі нас. пунктамі Беларусі (Гарадзеяй Нясвіжскага, Гарадзішчам Баранавіцкага, Гарадцом Талачынскага і Шаркаўшчынскага р-наў і інш.) беспадстаўнае.