італі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. італі́йскі італі́йская італі́йскае італі́йскія
Р. італі́йскага італі́йскай
італі́йскае
італі́йскага італі́йскіх
Д. італі́йскаму італі́йскай італі́йскаму італі́йскім
В. італі́йскі (неадуш.)
італі́йскага (адуш.)
італі́йскую італі́йскае італі́йскія (неадуш.)
італі́йскіх (адуш.)
Т. італі́йскім італі́йскай
італі́йскаю
італі́йскім італі́йскімі
М. італі́йскім італі́йскай італі́йскім італі́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

італі́йскі ист. итали́йский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

італі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да італікаў, італійцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́мска-італі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ры́мска-італі́йскі ры́мска-італі́йская ры́мска-італі́йскае ры́мска-італі́йскія
Р. ры́мска-італі́йскага ры́мска-італі́йскай
ры́мска-італі́йскае
ры́мска-італі́йскага ры́мска-італі́йскіх
Д. ры́мска-італі́йскаму ры́мска-італі́йскай ры́мска-італі́йскаму ры́мска-італі́йскім
В. ры́мска-італі́йскі (неадуш.)
ры́мска-італі́йскага (адуш.)
ры́мска-італі́йскую ры́мска-італі́йскае ры́мска-італі́йскія (неадуш.)
ры́мска-італі́йскіх (адуш.)
Т. ры́мска-італі́йскім ры́мска-італі́йскай
ры́мска-італі́йскаю
ры́мска-італі́йскім ры́мска-італі́йскімі
М. ры́мска-італі́йскім ры́мска-італі́йскай ры́мска-італі́йскім ры́мска-італі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

итали́йский ист. італі́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Italian

[ɪˈtæljən]

1.

adj.

італья́нскі, італі́йскі

2.

n.

1) італья́нец -ца m., італья́нка f.

2) італья́нская мо́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПІФАГАРЭІ́ЗМ,

філасофская плынь у ант. філасофіі 6—4 ст. да н.э., якая прызнавала лік як формаўтваральны прынцып усяго існага. Паўплывала на погляды Платона і неаплатанізм. Умоўна вылучаюць ранні П. (апошняя трэць 6—1-я пал. 5 ст. да н.э.), сярэдні П. (сярэдзіна — 2-я пал. 5 ст. да н.э.) і позні П. (1-я пал. 4 ст. да н.э.). Ранні П. звязваюць з арганізаваным Піфагорам у г. Кратоне піфагарэйскім «агульным таварыствам» (саюзам — навук,філас. згуртаваннем аднадумцаў (Парменікс, Перкопс, Алкмеон, Гіпас і інш.). Ранні П. зрабіў значны ўклад у распрацоўку прыродазнаўчанавуковых, матэматычных ведаў і пераадоленне міфалагічных поглядаў на Сусвет. У філас. плане ён зыходзіў з уяўлення аб ліку як «самым мудрым» і пануючым над усімі рэчамі. Быў выпрацаваны цэласны комплекс маральных норм, прынцыпаў узаемаадносін людзей у суполках. Піфагарэйцы распрацоўвалі тэорыю музыкі, праблемы матэматыкі і астраноміі, выводзілі сістэму ведаў пра свет як сукупнасць разгорнутых лікавых вызначэнняў (1 — абсалютнае, 2 — яго неаформленае, патэнцыяльнае раздзяленне, 3 — абстрактная і 4 — канкрэтная аформленасць абсалютнага і г.д.). У іерархіі каштоўнасцей на 1-е месца пастаўлена прыгожае і добрапрыстойнае; потым ішло выгаднае і карыснае, прыемнае. На рубяжы 6—5 ст. да н.э. адбыліся антыпіфагарэйскія паўстанні, а ў сярэдзіне 5 ст. да н.э. Італійскі цэнтр П. разгромлены, яго прыхільнікі перасяліліся ў Тарэнт, Фівы, Фліунт і інш. Сярэдні П. звязаны з імёнамі Філалая (ведаў геаметрыю, астраномію, музыку, пакінуў шмат вынаходстваў), Эўрыта, батаніка Менестара, матэматыка Феадора, касмолагаў Экфанта і Гікета, скульптараў Паліклета і Гіпадама з Мілета У познім П. навук. веды канчаткова аддзяляліся ад філасофіі. Найб. вядомы яго прадстаўнік Архіт Тарэнцкі, матэматык і механік. У 4 ст. да н.э. П. як самастойная філас. плынь перастаў існаваць, але яго ідэі працягвалі ўплываць на грамадскую думку і светапогляд многіх мысліцеляў. У 1—3 ст. н.э. ідэі П. адрадзіліся ў выглядзе неапіфагарэізму.

Літ.:

Лосев А.Ф. История античной эстетики (ранняя классика). М., 1963;

Фрагменты ранних греческих философов. Ч. 1. М., 1989;

Чанышев АН. Курс лекций по древней и средневековой философии. М., 1991.

Т.​Л.​Адула.

т. 12, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)