Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дактара́т, -у, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
Іспыты на ступень доктара ў вышэйшай школе Заходняй Еўропы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іспы́т, ‑у, М ‑пыце, м.
1.звычайнамн. (іспы́ты, ‑аў). Праверка ведаў; экзамен. Здаваць іспыты. Прымаць іспыты. □ Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафера.Хадкевіч.
2.перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога — Для кахання суровы іспыт.Ліхадзіеўскі.Кожны дзень быў суровым іспытам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́рачны прове́рочный;
~ныя іспы́ты — прове́рочные испыта́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пове́рочный праве́рачны;
пове́рочные испыта́ния праве́рачныя іспы́ты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЭКЗА́МЕНЫ (ад лац. examen выпрабаванне), іспыты,
форма выніковай праверкі ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце. Бываюць вусныя і пісьмовыя; выпускныя, пераводныя (пачынаючы з 4-га класа) і прыёмныя (пры паступленні ў вышэйшыя, сярэднія спец. і інш.навуч. ўстановы); экстэрнам (за пэўны курс у навуч. установе без навучання ў ёй). У адрозненне ад залікаў веды на Э. ацэньваюцца адзнакай. Парадак правядзення Э. вызначаецца Мін-вам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле яго пастановы (25.4.2001) выпускныя Э. праводзяцца ў школах агульнаадукацыйных у 9-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы, спец. агульнаадукацыйных (школах-інтэрнатах) — у 9(10)-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы. Тым, хто вытрымаў іх, выдаюць адпаведна пасведчанне аб заканчэнні няпоўнай сярэдняй школы і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У школах, прафес.-тэхн. навуч. установах у якасці адзнакі выпускнога Э. залічваюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведным прадмеце. Па выніках тэсціравання і алімпіяд, што праводзяцца ВНУ, абітурыентаў залічваюць у адпаведныя ВНУ без экзаменаў. У сістэме вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі існуюць курсавыя семестравыя і дзярж. выпускныя Э., да якіх дапускаюць пасля здачы ўсіх залікаў і семестравых Э. У ВНУ, вышэйшых каледжах замест дзярж. Э. па спец. дысцыплінах праводзіцца абарона дыпломных работ, праектаў.