ісла́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ісла́ндскі ісла́ндская ісла́ндскае ісла́ндскія
Р. ісла́ндскага ісла́ндскай
ісла́ндскае
ісла́ндскага ісла́ндскіх
Д. ісла́ндскаму ісла́ндскай ісла́ндскаму ісла́ндскім
В. ісла́ндскі (неадуш.)
ісла́ндскага (адуш.)
ісла́ндскую ісла́ндскае ісла́ндскія (неадуш.)
ісла́ндскіх (адуш.)
Т. ісла́ндскім ісла́ндскай
ісла́ндскаю
ісла́ндскім ісла́ндскімі
М. ісла́ндскім ісла́ндскай ісла́ндскім ісла́ндскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ісла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ісландыі, ісландцаў. Ісландская мова. Ісландскі эпас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісла́ндскі sländisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ісла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ісландыі.

|| ж. ісла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ісла́ндскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ісландскі шпат 5/157, 282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ісландскі мінімум 1/558, гл. Ісландская дэпрэсія

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЛА́НДСКІ ШПАТ,

мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасць кальцыту. Здольны «раздвойваць» выяву ў выніку высокага двухпераламлення. Трапляецца ў пустотах і трэшчынах вулканічных парод, а таксама ў выглядзе жэодаў у вапняках і астаткавых глінах у раёнах развіцця вапнякоў. Выкарыстоўваецца ў оптыцы для вырабу палярызацыйных прызмаў.

Ісландскі шпат.

т. 7, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЛА́НДСКІ МОХ,

лішайнік роду цэтрарыя.

т. 7, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЛА́НДСКІ ПЯСО́ЧНІК,

гл ў арт Пясочнікі.

т. 7, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭНЛА́НДСКА-ІСЛА́НДСКІ ПАРО́Г,

падняцце дна Атлантычнага ак. ў Дацкім праліве, паміж падводнымі схіламі Ісландыі і Грэнландыі. Даўж. Каля 90 км. Найб. глыб. каля 300 м. Перашкаджае глыбіннаму водаабмену паміж Грэнландскім морам і Атлантычным акіянам.

т. 5, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)