Ісландская дэпрэсія 5/157
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ісландская мова 3/451; 5/157
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтрарыя ісландская 6/112—113 (укл.), 415
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
ісландскі цыклон, ісландскі мін і м у м, вобласць нізкага атм. ціску над паўн. ч. Атлантычнага ак., з цэнтрам каля в-ва Ісландыя. Адзін з важнейшых цэнтраў дзейнасці атмасферы ў Паўн. паўшар’і з перавагай глыбокіх і ўстойлівых цыклонаў над антыцыклонамі, праяўляецца пераважна зімой (у студз. ціск ніжэй за 996 мб). Акрамя асн. цэнтра, зімой праяўляюцца другарадныя цэнтры на З ад в-ва Грэнландыя і над Баранцавым м. Садзейнічае фарміраванню акіянічнага клімату ў Зах. Еўропе. На надвор’е Беларусі ўплываюць перыферыйныя ч. І.д., якія прыносяць з сабой вільготнае ўмеранае паветра Атлантыкі і выклікаюць пацяпленне.
т. 7, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКАЯ МО́ВА,
адна з зах сканд. моў (адносіцца да сканд. моў — паўн. падгрупы германскіх моў). Пашырана ў Ісландыі (афіц. мова), а таксама ў Канадзе і ЗША. Дыялектных адрозненняў амаль няма. У 12—13 ст. фаналагічная сістэма амаль не адрознівалася ад фаналагічнай сістэмы нарвежскай мовы. З таго часу ў І.м. адбыліся значныя фанет. змены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасць толькі глухіх узрыўных і інш.). У лексіцы мала запазычанняў, новыя паняцці атрымліваюць уласна ісландскае абазначэнне. Пісьменнасць з канца 12 — пач. 13 ст. на лац. аснове. Найб. стараж. помнікі датуюцца 2-й пал. 12 ст., першыя друкаваныя кнігі з’явіліся ў 16 ст.
Літ.:
Стеблин-Каменский М.И. Древнеисландский язык. М., 1955.
А.М.Рудэнка.
т. 7, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дацка-ісландская унія 4/140
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Icelandic1 [aɪsˈlændɪk] n. ісла́ндская мо́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ісла́ндскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Ісландыі, ісландцаў. Ісландская мова. Ісландскі эпас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ісла́ндскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ісла́ндскі |
ісла́ндская |
ісла́ндскае |
ісла́ндскія |
| Р. |
ісла́ндскага |
ісла́ндскай ісла́ндскае |
ісла́ндскага |
ісла́ндскіх |
| Д. |
ісла́ндскаму |
ісла́ндскай |
ісла́ндскаму |
ісла́ндскім |
| В. |
ісла́ндскі (неадуш.) ісла́ндскага (адуш.) |
ісла́ндскую |
ісла́ндскае |
ісла́ндскія (неадуш.) ісла́ндскіх (адуш.) |
| Т. |
ісла́ндскім |
ісла́ндскай ісла́ндскаю |
ісла́ндскім |
ісла́ндскімі |
| М. |
ісла́ндскім |
ісла́ндскай |
ісла́ндскім |
ісла́ндскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ісландскі мінімум 1/558, гл. Ісландская дэпрэсія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)