і́скарка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. і́скарка і́скаркі
Р. і́скаркі і́скарак
Д. і́скарцы і́скаркам
В. і́скарку і́скаркі
Т. і́скаркай
і́скаркаю
і́скаркамі
М. і́скарцы і́скарках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

і́скарка ж., уменьш.-ласк. и́скорка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́скарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да іскра. Бадзёра замільгалі ружовыя, ледзь бачныя аганькі, запырскалі іскаркі. Лынькоў. Нядобрыя іскаркі бліснулі ў вачах старой. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́скра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

Стралялі іскрамі дровы.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

Іскры снегу.

3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

Іскры надзеі.

Электрычная іскра — род імгненнага электрычнага разраду.

Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. і́скарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. і́скравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sparklet [ˈspɑ:klət] n. і́скарка, іскры́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

и́скорка уменьш.-ласк. і́скарка, -кі ж.; іскры́нка, -кі ж., і́скрачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spark1 [spɑ:k] n.

1. і́скра, успы́шка

2. про́бліск, і́скарка;

a spark of politeness про́бліск ве́тлівасці;

not a spark ані́ ка́ліва;

not a spark of interest анія́кага інтарэ́су

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

twinkle1 [ˈtwɪŋkl] n.

1. міга́нне, мігаце́нне, мігце́нне; зіхаце́нне;

the twinkle of the stars мігаце́нне зо́рак

2. і́скарка, бляск (гумару, радасці і да т.п.);

a humorous twinkle in smb.’s eyes іскры́нкі гу́мару ў чыі́х-н. вача́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паго́ня, ‑і, ж.

1. Праследаванне таго, хто ўцякае. Кінуцца ў пагоню. Наладзіць пагоню. □ Час ад часу ласіха будзе спыняцца, каб падпусціць чалавека бліжэй і заахвоціць яго да далейшай пагоні. В. Вольскі.

2. Адзін чалавек або група людзей, якія праследуюць каго‑н. Паслаць пагоню. Накіраваць пагоню ў іншы бок. □ [Саша] чуў, як нехта бяжыць па яго слядах, што гэты нехта зусім блізка — не выратавацца, не схавацца ад пагоні. Мікуліч.

3. перан.; за чым. Моцнае жаданне атрымаць што‑н., дабіцца чаго‑н., імкненне да чаго‑н. Пагоня за кнігай. Пагоня за славай. □ У віры жыцця, у пагоні за праўдай не адна іскарка залятала ў душу, ад якой пачынала рабіцца і цёпла і радасна. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́скра1 ’маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва, яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах., Бяс.), скра (Нас.), зборн. і́скырья (Бяльк.). Рус. и́скра, дыял. и́скорье, искорьё, укр. і́скра, скра, польск. iskra, уст. і дыял. skra, в.-луж. škra, н.-луж. škŕa, палаб. jȧskra, чэш. jiskra, славац. iskra, славен. ískra, серб.-харв. и̏скра, балг. и́скра, макед. искра. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. искра. Прасл. *jьskra роднаснае *ěsk‑ з суфіксальнай варыяцыяй ‑r‑/‑n‑ (гл. яскравы, ясны). Трубачоў, Эт. сл., 8, 239–240; Фасмер, 2, 140; Безлай, 1, 213; Слаўскі, 1, 467 (першапачаткова прыметнік з суф. ‑ro‑). Іншыя спробы этымалагічнага тлумачэння выклікаюць сумненні: 1) сувязь з грэч. ἐσχάρα ’ачаг’ (Казлоўскі, AfslPh, 11, 1888, 389); 2) збліжэнне са ст.-в.-ням. asca, гоц. azgō ’попел’ < і.-е. *ăs‑ ’гарэць, палаць’ (Ільінскі, РФВ, 65, 1911, 218–221); 3) метатэза *ĭsk‑rā: лац. sci‑nt‑illa (Атрэмбскі, Studia indoeuropeistyczne, 26); 4) супастаўленне з літ. iš‑skríeti ’вылецець’ (параўн. крыло), адкуль зыходнае значэнне ’вылятаючая з агню часцінка’ (Махэк₂, 227).

І́скра2 ’гваздзік, Dianthus deltoides L.’ (Кіс.), і́скарка ’гваздзік, Dianthus L.’ (Інстр. II). Метафарычны перанос з іскра1 (гл.); назва кветкі паводле яркай афарбоўкі. Гэта ўстойлівая метафарычная назва шырока вядома ў слав. арэале; параўн. укр. дыял. искорник ’расліна Ranunculus acris’, польск. дыял. skierka ’расліна Aster amellus’, чэш. дыял. jiskerka ’маргарытка’, славац. дыял. iskra ’тс’, славен. ískra ’bellis perennis’, ískrica ’bellis perennis’, ’primula pubescens’, ’primula auricula’, серб.-харв. и̏скрица ’астра дзікая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)