іржа́ўныя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. іржа́ўныя
Р. іржа́ўных
Д. іржа́ўным
В. іржа́ўныя
Т. іржа́ўнымі
М. іржа́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іржа́ўныя сущ., мн., бот. ржа́вчинные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іржа́ўныя і ржа́ўныя, ‑ых.

Група паразітных грыбоў, якія развіваюцца на раслінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іржаўныя грыбы 5/147

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІРЖА́ЎНЫЯ ГРЫБЫ́ (Uredinales),

парадак базідыяльных грыбоў падкл. тэламіцэтэс. 14 сям., 164 роды, 7000 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 400 відаў з 14 родаў: гімнаспарангій, пукцынія, траншэлія, ураміцэс, ахрапсора, калеаспорый, кранарцый, мелампсора і інш. Аблігатныя паразіты вышэйшых травяністых раслін, пераважна злакавых і бабовых. Узбуджальнікі іржы раслін. Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара, у большасці відаў мясцовы (на месцы пападання споры); зрэдку дыфузны (пранізвае ўсю расліну). Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру (адсюль назва). Цыкл развіцця І.г. — чаргаванне гаплоіднай і дыплоіднай стадый. Маюць 5 тыпаў споранашэння. Адны віды маюць усе тыпы споранашэння (поўны цыкл развіцця), другія — толькі некат. (няпоўны цыкл). Пры развіцці на адной расліне ўсіх тыпаў споранашэння грыбы наз. аднагаспадаровымі, калі гаплоідная і дыплоідная стадыі на розных раслінах — рознагаспадаровымі.

В.​С.​Гапіенка.

т. 7, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іржа́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іржа́ўны іржа́ўная іржа́ўнае іржа́ўныя
Р. іржа́ўнага іржа́ўнай
іржа́ўнае
іржа́ўнага іржа́ўных
Д. іржа́ўнаму іржа́ўнай іржа́ўнаму іржа́ўным
В. іржа́ўны (неадуш.)
іржа́ўнага (адуш.)
іржа́ўную іржа́ўнае іржа́ўныя (неадуш.)
іржа́ўных (адуш.)
Т. іржа́ўным іржа́ўнай
іржа́ўнаю
іржа́ўным іржа́ўнымі
М. іржа́ўным іржа́ўнай іржа́ўным іржа́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ржа́ўныя,

гл. іржаўныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ржа́вчинные мн., сущ., бот. іржа́ўныя, -ных, (после гласных) ржа́ўныя, -ных.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЕ́ДЗЬМІНЫ МЁТЛЫ,

хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду тафрына), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).

Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз мех. пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі.

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАДО́ВАЕ ЦЕЛА,

ёмішча спараносных органаў большасці сумчатых і базідыяльных грыбоў. Утворана спляценнем міцэліяльных гіфаў; звычайна складае бачную ч. грыба. Служыць для аховы і распаўсюджвання спор. У аскаміцэтаў П.ц. — апатэцыі, клейстатэцыі і перытэцыі. У базідыяльных грыбоў П.ц. плевачныя, распасцёртыя па субстраце, капыта- (губы), булава-, карала- (рагацікі), парасонападобныя ў выглядзе шапкі на ножцы (шапкавыя), шара- або грушападобныя (порхаўкі). У інш. грыбоў адрозніваюць П.ц. з адкрытым гіменіем, паўзакрытым і поўнасцю закрытым. Споры развіваюцца на паверхні П.ц. (напр., на пласцінках — у сыраежак, у трубачках — у баравікоў). Ніжэйшыя грыбы, некат. сумчатыя (напр., дрожджы), некат. базідыяльныя (галаўнёвыя, іржаўныя) і ўсе недасканалыя грыбы П.ц. не маюць. Форма, памеры, кансістэнцыя і афарбоўка П.ц. ў грыбоў з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.

т. 12, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)