іржаны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іржаны́ іржана́я іржано́е іржаны́я
Р. іржано́га іржано́й
іржано́е
іржано́га іржаны́х
Д. іржано́му іржано́й іржано́му іржаны́м
В. іржаны́ (неадуш.)
іржано́га (адуш.)
іржану́ю іржано́е іржаны́я (неадуш.)
іржаны́х (адуш.)
Т. іржаны́м іржано́й
іржано́ю
іржаны́м іржаны́мі
М. іржаны́м іржано́й іржаны́м іржаны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іржаны́, см. аржаны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іржаны́ і (пасля галосных) ржаны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і аржаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іржаны́ і ржаны́, ‑ая, ‑ое.

Жытні, аржаны. Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. Над спелым іржаным полем, хаваючы сонца і блакіт неба, павольна паўзла густая хмара. Мыслівец. Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ржаны́,

гл. іржаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ржаны́, аржаны́, іржаныіржаны, жытні’ (ТСБМ, ТС, ЛА, 4), навагр. і ро́жны; укр. іржани́й, рус. ржано́й, н.-луж. ržyny, в.-луж. ržanu, славац. ražný, славен. ržén, серб. ра̏жан, ра̏жен і харв. rȁžem, ražan, ražńi, балг. ръ̀жен. Прасл. *rъž‑ьnъ(jь), а для ўсх.-слав. *rъž‑anъ(jь). Да іржа2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жытні, жытнёвы, аржаны, іржаны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Іржа́1 ’чырвона-буры налёт на паверхні жалеза; прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе; жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.), іржаве́ц, іржа́віньня ’тс’ (Бяльк.), іржаві́нне ’балота з іржавай вадой’ (ТСБМ, Нас.), іржаве́ць. Рус. ржа, ржа́вчина, дыял. иржа́ ’ржа’, иржа́вец ’топкае месца, якое змяшчае многа жалезнай руды’, ’балота з жоўта-бурай вадой’, укр. ржа, іржа́, польск. rdza, в.-луж. zerz, zerzawc, н.-луж. rza, ст.-чэш. rzě, чэш. rez, славац. hrdza, славен. rja, серб.-харв. р̀ђа, балг. ръжда́, макед. ʼрѓа. Ст.-слав. ръжда, ст.-рус. ръжа. Пачатковае і‑ пратэтычнае. Прасл. *rъdja роднаснае літ. rùdas ’буры’, rūdìs ’іржа’, лат. ruds ’чырванаваты’, ст.-інд. rudhirās ’чырвоны, крывавы’, грэч. ερυθρός ’чырвоны’, ἐρυθρός ’іржа (на хлебе)’, лац. ruber ’чырвоны’, гоц. rauþs ’тс’, с.-в.-ням. rot ’іржа’; узыходзяць да і.-е. *reudh/*roudh‑ ’чырвоны’. Гл. Покарны, 1, 872–873; Махэк₂, 513; Фасмер, 3, 480, дзе іншая літ-ра. На іншай ступені чаргавання гл. ірдзець, руда, руды.

Іржа́2 ’жыта’ адзначана толькі ў слоўніку Бялькевіча (агульнабел. жыта), аднак прыметнік іржаны́, аржаны́ (гл.) пашыраны па усёй беларускай тэрыторыі. Вытворнае іржа́ніца ’жытняк’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. рожь, укр. рож, польск. reż, в.-луж. rož, rožka, н.-луж. rež, палаб. råz, чэш. rež, славац. raž, славен. , серб.-харв. ра̑ж, балг. ръж, макед. ʼрж. Беларуская форма з пратэзай і‑. Прасл. *rъžь мае дакладныя адпаведнікі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. rugỹs, лат. rudzis, ст.-прус. rugis, ст.-ісл. rugr, ст.-сакс. roggo. Гл. Фасмер, 3, 493–494; Праабражэнскі, 1, 210–211; Махэк₂, 513. Версія пра запазычанне з цюркскіх ці фінскіх моў (Шрадар–Нерынг, 2, 266) непераканаўчая. Агляд іншых прапаноў гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)