Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ірдзе́цьнесов. рдеть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ірдзе́цьі (пасля галосных) рдзець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзе́е; незак.
Рэзка вылучацца (пра што-н. чырвонае), чырванець; быць ярка-чырвоным ад чаго-н.
Ірдзеюць сцягі.
Неба ірдзее.
|| наз.ірдзе́ннеі (пасля галосных) рдзе́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ірдзе́ць rot schímmern, rot léuchten, glühen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ірдзе́цьірдзець, ‑дзее; незак.
Вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець. Ірдзее сцяг чырвоны, Як водбліскі зарніц.Колас.За дрэвамі маленькага парку слаба рдзела вечаровае неба.Савіцкі.//чым. Быць ярка-чырвоным ад чаго‑н. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр.А. Александровіч./убезас.ужыв.Толькі стала рдзець на ўсходзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ірдзе́ць, ірдзе́цца ’вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець’ (ТСБМ, Шат.), ірдзі́цца ’тс’ (Гарэц.), ірдзе́цца ’чырванець, гарэць чырванню; чырванець, наліваючыся кроўю (твар) ад злосці’ (Янк. II), ірдзі́ць ’злавацца’ (Мат. Маг.). Рус.рдеть, рде́ться ’чырванець’, укр.рди́тися ’гарачыцца’, чэш.rdíti se ’чырванець’, славен.rdeti ’тс’. Ст.-слав.рьдѣти сѧ ’чырванець’, ст.-рус.ръдѣтисѧ ’чырванець’, ’быць румяным, квітнеючым’, ’чырванець, саромецца’. Прасл.*rъděti узыходзіць да і.-е. кораня *reudh‑/*roudh‑ ’чырвоны’; параўн. лац.rubēre, ст.-в.-ням.irrotên ’чырванець’ (падрабязней агульны і.-е. фон гл. іржа1). Гл. Покарны, 1, 872–873; Фасмер, 3, 453; КЭСРЯ, 386; Махэк₂, 510; Голуб-Копечны, 310; Бахіліна, История цветообозначений, 125–134, дзе шлях семантычнага развіцця ў рускай мове. З іншым вакалізмам гл. руда, руды, рыжы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рдзе́ннегл.ірдзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рдзецьгл.ірдзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ірдзе́ццаі (пасля галосных) рдзе́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ірдзе́ецца, рдзіцца; незак.
Тое, што і ірдзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рде́тьнесов., поэт.ірдзе́ць, (после гласных) рдзець;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)