Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іпадро́мм. ипподро́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
іпадро́м, ‑а, м.
Спартыўнае збудаванне, прызначанае для трэніроўкі коней і коннаспартыўных спаборніцтваў.
[Грэч. hippodromos ад hippós — конь і drómos — месца для бегу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Іпадром 5/135; 6/68; 10/12
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАДРО́М (грэч. hippodromos ад hippos конь + dromos бег, месца для бегу),
комплекс збудаванняў для конна-спарт. спаборніцтваў, выпрабавання, трэнінгу і выставак племянных коней; установа, якая іх арганізуе. Бываюць І. для выпрабаванняў верхавых, рысістых, ламавых коней і камбінаваныя. На тэр. І. размяшчаюцца стайні, вет. лазарэт, кузня і інш.гасп. пабудовы, месцы для сядлоўкі і вывадкі коней перад скачкамі, т.зв. падок.
Вядомы са старажытнасці. І. Стараж. Грэцыі і Рыма мелі форму прамавугольнай ці закругленай пляцоўкі са сцяной пасярэдзіне. Вакол пляцоўкі — трыбуны для гледачоў (І. у Канстанцінопалі, 203—330). З канца 19 ст. іх будавалі ў вял. гарадах Беларусі, Расіі, Украіны і інш.Найб. буйныя сучасныя І.: Маскоўскі (Расія), Лексінгтонскі (ЗША), Нью-Маркет (Вялікабрытанія), Ланшан (Францыя), Пардубіцкі (Чэхія), Мадрыдскі (Іспанія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іпадро́мм.спарт. Rénnbahn f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
іпадро́м
(гр. hippodromos, ад hippos = конь + dromos = месца для бегу)
спецыяльна абсталяванае месца для конных скачак і спаборніцтваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Іпадро́м. Запазычана з грэч.ἱπποδρόμος (ἵππος ’конь’ і δρόμος ’рысталішча’) у старажытнарускай мове (Шанскі, 2, I, 112). Ст.-рус.иподромъ, иподромие (у Ізборніку Святаслава 1073 г.) > ст.-бел.иподромъ, иппадромъ (Булыка, Запазыч.). Фасмер (2, 137) памылкова называе французскую крыніцу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ипподро́міпадро́м, -ма м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)