Іонная сувязь 2/350; 11/96, гл. Хімічная сувязь

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,

выпрамяненне іонаў з паверхні цвёрдага цела (эмітэра). Выклікаецца награваннем эмітэра (тэрмаіонная эмісія ці паверхневая іанізацыя) або бамбардзіроўкай першаснымі іонамі (іонна-іонная эмісія), электронамі (электронна-іонная эмісія ці дэсорбцыя электронным ударам) або фатонамі (фотадэсорбцыя). Выкарыстоўваецца для стварэння крыніц іонаў, дыягностыкі паверхні і прыпаверхневага слоя цвёрдых цел і інш.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННАЯ О́ПТЫКА,

сукупнасць метадаў і прылад для стварэння сфакусіраваных іонных пучкоў і кіравання імі. Прылады І.о. маюць крыніцы іонаў і факусіравальныя прылады на аснове эл. і магн. палёў. Гл. таксама Электронная і іонная оптыка.

т. 7, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННАЯ ПРАВО́ДНАСЦЬ у біялагічных сістэмах,

працэс абумоўлены ў асн. дыфузіяй іонаў; мае важнае значэнне ў транспарце рэчываў паміж асобнымі клетачнымі структурамі, у генерыраванні і правядзенні біял. імпульсаў і стварэнні рознасці патэнцыялаў паміж асобнымі арганеламі клеткі, яе знешнім і ўнутр. асяроддзем. Сумарную І.п. (у асн. для калію К+, натрыю Na​+, хлору Cl​) ацэньваюць па формуле, што ўлічвае іонныя градыенты, каэфіцыенты пранікальнасці іонаў і мембранную рознасць патэнцыялаў. У тэорыі генерыравання біяэлектрычных патэнцыялаў для патокаў асобных іонаў карыстаюцца паняццем парцыяльнай І.п.

т. 7, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННАЯ СУ́ВЯЗЬ,

тып хімічнай сувязі, якая ўтвараецца за кошт дзеяння электрастатычных (кулонаўскіх) сіл паміж процілегла зараджанымі іонамі. Іоны ўтвараюцца з атамаў элементаў у выніку пераносу валентнага электрона ад атама элемента з нізкім іанізацыі патэнцыялам да атама элемента з вялікай роднасцю да электрона. Характэрна для хім. злучэнняў найб. актыўных металаў (шчолачных, шчолачназямельных і інш.) з тыповымі неметаламі (у асн. галагенамі). Такія злучэнні (напр., хларыд калію K​+Cl​, фтарыд цэзію Cs​+F​) існуюць пераважна ў выглядзе крышт. рэчываў — іонных крышталёў і пры растварэнні ў палярных растваральніках дысацыіруюць на іоны.

т. 7, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

электронна-іонная эмісія

т. 18, кн. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННАЯ ТЭО́РЫЯ ЎЗБУДЖЭ́ННЯ,

тэорыя, што звязвае ўзнікненне ўзбуджэння з рухам іонаў праз паверхневую мембрану ўзбудлівай клеткі. Узбуджэнне абумоўлена павышэннем выбіральнай пранікальнасці мембраны ў адносінах да паза- і ўнутрыклетачных іонаў. У іх аснове складаныя фіз.-хім. (ферментатыўныя, структурныя, эл., тэмпературныя) працэсы.

т. 7, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

электронная і іонная оптыка

т. 18, кн. 1, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іонаў. Іонная рэакцыя. Іонныя токі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іо́нны іо́нная іо́ннае іо́нныя
Р. іо́ннага іо́ннай
іо́ннае
іо́ннага іо́нных
Д. іо́ннаму іо́ннай іо́ннаму іо́нным
В. іо́нны (неадуш.)
іо́ннага (адуш.)
іо́нную іо́ннае іо́нныя (неадуш.)
іо́нных (адуш.)
Т. іо́нным іо́ннай
іо́ннаю
іо́нным іо́ннымі
М. іо́нным іо́ннай іо́нным іо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)