Інэ́ са
назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
адз.
мн.
Н.
Інэ́ са
Інэ́ сы
Р.
Інэ́ сы
Інэ́ с
Д.
Інэ́ се
Інэ́ сам
В.
Інэ́ су
Інэ́ с
Т.
Інэ́ сай Інэ́ саю
Інэ́ самі
М.
Інэ́ се
Інэ́ сах
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КУ́ КРАШ (Леанід Васілевіч) (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1995, чл.-кар. 1992), д-р с.-г. н. (1983). Скончыў БСГА (1960). З 1972 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэктара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса .
Тв. :
Вика. М. , 1989;
Вика яровая: Биология и культигенез. Мн. , 1991;
Горох. Мн. , 1997 (разам з Н.П.Лукашэвіч).
т. 8, с. 568
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУШКЕ́ ВІЧ (Інэса Анатолеўна) (н. 24.6.1959, Мінск),
бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1977). З 1977 салістка Нац. акад. т-ра балета Беларусі.
Творчай індывідуальнасці Д. уласцівы шырокі акцёрскі дыяпазон, спалучэнне тэхн. віртуознасці з вял. пластычнай экспрэсіяй. Творчая вяршыня — партыя Рагнеды («Страсці» А.Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996), пазначаная магутным трагедыйным гучаннем. Сярод інш. вобразаў у класічных і сучасных балетах: Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Нікія і Кітры («Цені» і «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ундзіна («Ундзіна» Г.Генцэ), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Каханая і Распусніца (вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзяўчына («Балеро» М.Равеля), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага). Здымалася ў тэлеварыянтах спектакляў «Карміна Бурана», «Рамэо і Джульета», тэлефільме «Вяртанне вясны...». Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1984). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.
Літ. :
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн. , 1988. С. 147—151;
Мушынская Т. «Лебедзь белы, лебедзь чорны...» // Беларусь. 1984. № 10;
Яе ж. Мой лёс, мая любоў... // Мастацтва Беларусі. 1985. № 10;
Яе ж. Трохі пра вечнае // Там жа. 1993. № 1.
Т.М.Мушынская .
І.А.Душкевіч .
І.Душкевіч у ролі Ундзіны.
І.Душкевіч у ролі Фрыгіі.
т. 6, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)