інтэрнацыяналі́зм, -у, м.

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

Пралетарскі і.

|| прым. інтэрнацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. інтэрнацыяналі́зм
Р. інтэрнацыяналі́зму
Д. інтэрнацыяналі́зму
В. інтэрнацыяналі́зм
Т. інтэрнацыяналі́змам
М. інтэрнацыяналі́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм, -му м. интернационали́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм, ‑у, м.

Міжнародная салідарнасць рабочых, працоўных розных нацый і рас у барацьбе за звяржэнне капіталізму і пабудову камунізма, за нацыянальнае раўнапраўе і незалежнасць народаў, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс.

[Фр. internationalisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ́ЗМ,

міжнародная салідарнасць людзей розных нацый і рас, аснова іх сумеснага выжывання на планеце, узаемнага даверу, узаемаразумення, узаемапранікнення культур, каштоўнасцей, ведаў, тэхналогій. І. адмаўляе тэзіс пра існаванне «вышэйшых» і «ніжэйшых», «лепшых» і «горшых» народаў. У сучасным свеце І. знаходзіць сваё ідэйнае, паліт. і арганізац. афармленне ў выглядзе выяўлення салідарнасці інтарэсаў, мэт і дзеянняў, што практычна існуюць у кожным грамадстве. У 2-й пал. 19—20 ст. на сусв. грамадска-паліт. падзеі і на жыццё шматлікіх краін значны ўплыў аказваў І. міжнар. рабочага, сацыяліст. і камуніст. руху (тэарэт. распрацаваны ў працах К.​Маркса, Ф.​Энгельса і У.​І.​Леніна), што склаўся на аснове с.-д. і сацыяліст. руху, адыграў станоўчую ролю ў пашырэнні ў розных краінах свету сац. заканадаўства, у рэфармаванні некат. бакоў грамадскага жыцця, палітыкі, асветы. Актывізацыя міжнар. сувязей паміж ліберальнымі, кансерватыўнымі, клерыкальнымі паліт. партыямі і аб’яднаннямі пасля 2-й сусв. вайны суправаджаецца стварэннем адпаведных форм і прынцыпаў міжнар. салідарнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў у свеце дзейнічаюць анархісцкія, фашысцкія, тэрарыст. арг-цыі, якія таксама кіруюцца сваімі кодэксамі І. У апошняй чвэрці 20 ст. інтэнсіўна фарміруецца экалагічны І., гал. змест якога — забеспячэнне шляхам развіцця эканам. свядомасці адзінства дзеянняў шматлікіх грамадска-паліт. аб’яднанняў, партый, а таксама ўрадаў з мэтай абароны прыроднага асяроддзя ад разбуральных уплываў сучаснай цывілізацыі. І. як прынцып міжнар. адзінства роўных суб’ектаў грамадска-паліт. жыцця супрацьстаіць касмапалітызму, а таксама нацыяналізму і этнацэнтрызму.

В.​І.​Боўш.

т. 7, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэрнацыяналі́зм м. Internationalísmus m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрнацыяналі́зм

(фр. internationalisme, ад лац. inter = паміж + natio, -onis = народ)

светапогляд, які сцвярджае роўнасць і раўнапраўе ўсіх народаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Інтэрнацыяналізм пралетарскі 5/127—128, 129, 494; 7/27, 450, 453, 454; 8/316, 546; 9/10, 307

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

интернационали́зм інтэрнацыяналі́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

internacjonalizm, ~u

м. інтэрнацыяналізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)